Што поле ўродзіць, тое жнівень знаходзіць

У апошні месяц лета вяскоўцы збіраюць ураджай і сеюць азімыя Як вядома, беларуская назва месяца паходзіць ад асноўнай справы селяніна ў гэтую пару — жніва. Заканчваецца ўборка азімых, яравых культур. У агародзе даволі гародніны, у садзе паспела садавіна, у лесе поўна грыбоў і ягад. Толькі паспявай, гаспадыня, назапашваць усяго на халодную пару года. Месяц лічыцца пачаткам восені, з ёй прыйдуць і зацяжныя дажджы.
У апошні месяц лета вяскоўцы збіраюць ураджай і сеюць азімыя
Як вядома, беларуская назва месяца паходзіць ад асноўнай справы селяніна ў гэтую пару — жніва. Заканчваецца ўборка азімых, яравых культур. У агародзе даволі гародніны, у садзе паспела садавіна, у лесе поўна грыбоў і ягад. Толькі паспявай, гаспадыня, назапашваць усяго на халодную пару года. Месяц лічыцца пачаткам восені, з ёй прыйдуць і зацяжныя дажджы.
1 жніўня — прысвятак Макрыны.
2 жніўня — Ілья. Свята земляробства, пра якое кажуць: “Ілья нарабіў гнілля”. У гэты час вяскоўцы самі заканчвалі касавіцу і талакой ішлі касіць удовам.
4 жніўня — Мар’я або Магдалена. І гэты дзень таксама звязваюць з макрэчай: “Магдалена — вады па калена”.
6 жніўня беларусы святкуюць дзень апекуна земляробства Барыса (яго яшчэ называюць Глеб, Хлеб Барыс, Барыс Палікоп). Пра гэты дзень кажуць: “Барыс і Глеб — паспеў хлеб”, “Святы Барыс снапы возіць”. У полі не працавалі, бо баяліся грому.
7 жніўня — прысвятак Ганны. Вобраз святой Ганны звязваюць з дбайнай жняёй. У гэты дзень можна было працаваць у полі толькі талакой.
9 жніўня — Палікоп, дзень жніва, калі баяліся маланкі, якая паліць копы жыта, таму стараліся ў полі не працаваць. А ў Столінскім раёне папярэджвалі: “На Палікопу як робіш, выйдэ хмара і ўдарыць гром, спаліць копу хлеба”.
10 жніўня — прысвятак Лаўрын, у які ўжо везлі першае жыта на муку малоць. Вядомае выслоўе: “На Лаўрына спяшай да млына”.
12 жніўня — прысвятак Сіла або Іван. Лічылася, што “Хто на Сілу жыта пасее, у таго на хлеб надзея”. З гэтага дня пачыналі ўжо сеяць азімыя.

Рэгіна Гамзовіч
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter