Што ні край — то звычай!

Былыя кірмашы адраджаюць у мястэчку Уваравічы на ГомельшчынеНядаўна пабываў я на цудоўным свяце-кірмашы. Там даведаўся, што раней у прыгожым мястэчку Уваравічы — афіцыйна яно называецца: гарадскі пасёлак — калісьці ладзіліся вялікія кірмашы-базары, розныя выставы. Весялілі народ скамарохі, пацешнікі, нахвальвалі пэўныя тавары зазывалы. Можна было ўсім патанчыць ды паспяваць. Месца, дарэчы, для такіх імпрэз вельмі зручнае: Уваравічы ж непадалёк ад Гомеля, у Буда-Кашалёўскім раёне. Спрадвеку тут жылі — і жывуць! — у ладзе й добрым складзе беларусы, рускія, украінцы, яўрэі і прадстаўнікі іншых нацыянальнасцяў. Прычым жывуць дружна, разам спраўляюць святы і абрады. Вось і адрадзілі ў мястэчку супольна, талакою, “Кірмаш-базар” па-новаму. Прыехалі на яго людзі як з навакольных селішчаў раёна і вобласці, так і са Жлобіна, Гомеля, Мінска.
І Мікола Котаў (злева) таксама весяліў люд на кірмашыБылыя кірмашы адраджаюць у мястэчку Уваравічы на Гомельшчыне
Нядаўна пабываў я на цудоўным свяце-кірмашы. Там даведаўся, што раней у прыгожым мястэчку Уваравічы — афіцыйна яно называецца: гарадскі пасёлак — калісьці ладзіліся вялікія кірмашы-базары, розныя выставы. Весялілі народ скамарохі, пацешнікі, нахвальвалі пэўныя тавары зазывалы. Можна было ўсім патанчыць ды паспяваць. Месца, дарэчы, для такіх імпрэз вельмі зручнае: Уваравічы ж непадалёк ад Гомеля, у Буда-Кашалёўскім раёне. Спрадвеку тут жылі — і жывуць! — у ладзе й добрым складзе беларусы, рускія, украінцы, яўрэі і прадстаўнікі іншых нацыянальнасцяў. Прычым жывуць дружна, разам спраўляюць святы і абрады.
Вось і адрадзілі ў мястэчку супольна, талакою, “Кірмаш-базар” па-новаму. Прыехалі на яго людзі як з навакольных селішчаў раёна і вобласці, так і са Жлобіна, Гомеля, Мінска. Шчыравалі на кірмашы таленавітыя народныя майстры, спевакі, танцоры. А музыкі, дзівіўся я, на чым толькі ні ігралі: і на чыгунах вялікіх, у якіх вяскоўцы бульбу ў печы вараць, і на пральных дошках (былі раней такія ў гаспадарцы), і на грабёнках, якімі некалі лён часалі. Дадавалі свае галасы ў мелодыю цудоўнага восеньскага свята бубны, гармонікі і нават ткацкія прылады — эх, для талентаў заўсёды знойдзецца, на чым сыграць! І пад тую музыку, паверце мне, ногі й мае не маглі на месцы ўстаяць ды самі йшлі ў скокі.
А які цуд — восеньскія гандлёвыя рады ў гэтым беларускім мястэчку! Яны вабілі адборнай гароднінай і садавінай: бульбай, памідорамі, гуркамі, капустай, буракамі, яблыкамі, грушамі… Усяго хапала і — кожнаму хапіла, каб зрабіць нарыхтоўкі на зіму.
На цэнтральныя вуліцы мястэчка Уваравічы вярнулася даўнінаЯ вельмі парадаваўся, што сапраўдныя энтузіясты з жывымі, адкрытымі да творчасці сэрцамі, з добрым густам ёсць у мястэчку, дбаюць пра адраджэнне традыцый свайго краю. І ўжо мараць, каб гэты багаты кірмаш стаў святам абласным. У ліку тых, хто ўкладвае ў кірмаш часцінку сваёй душы — Любоў Мацвееўна Родава, Ігар Пятровіч Чванчанка, Галіна Віктараўна Барысенка, спецыялісты Гомельскага ўпраўлення культуры і Абласнога цэнтра народнай творчасці.
А пішу я ў паважаную мной газету “Голас Радзімы” — каб і нашы землякі ў розных краінах ведалі, што адрадзіўся, пачаў новую гісторыю знакаміты ўваравіцкі Кірмаш. А можа, і самадзейным беларускім гуртам з замежжа захочацца спрычыніцца да наступнага свята? То сплануйце свой час — і прыязджайце! Будзем разам весяліцца, радавацца, адраджаць традыцыі Бацькаўшчыны. А заадно адзін у другога ўсё самае лепшае пераймаць. Бо мы ж, беларусы, дзе б ні былі — адной Бацькаўшчыны дзеці, і усе — сваякі. Дарэчы, пра беларускія народныя абрады я нядаўна кнігу цікавую напісаў, вельмі ўсім землякам, што працу суполак ладзяць у замежжы, яна будзе патрэбнаю. Ды пра тое — калі іншым разам.
Мікола Котаў, фалькларыст

На здымках:
І Мікола Котаў (злева) таксама весяліў люд на кірмашы
На цэнтральныя вуліцы мястэчка Уваравічы вярнулася даўніна
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter