Што лячылі часнаком.

Часнок называлі “цудоўнай кветкай бессмяротнасці”, магічным ахоўным сродкам. У традыцыях шматлікіх народаў часнок сімвалізаваў мужнасць і моц. Таму воіны перад бітвай вешалі на шыю вязанкі часнаку. Старажытныя егіпцяне лічылі часнок свяшчэннай раслінай. Тры дні на месяц яны прымалі настоі з часнаку, каб ачысціць арганізм ад шкодных рэчываў. Для ўсіх старажытных народаў Еўропы часнок — абярэг ад нячыстай сілы і вампіраў. У адным траўніку напісана: “Ад водару часночнага бегае ўсялякі гад атрутны”.

  • У хатах вешалі вязанкі часнаку, каб захаваць дамачадцаў і гаспадарку ад нячыстай сілы.
  • Народныя лекары раілі нарывы і скулы лячыць вараным і тоўчаным часнаком. Часнаком лячылі ад глістоў і іншых паразітаў.
  • Месца ўкусу камара ці пчалы трэба было памазаць свежым сокам часнаку — боль хутка сціхне, і не будзе прыпухласцей.
  • Аднак злоўжываць часнаком нельга — пагаршаецца зрок і працаздольнасць нырак.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter