Што хаваецца ў сімволіцы ручніка.

Ручнік быў адвечным спадарожнікам чалавека. Жанчыны, якія ткалі ручнікі доўгімі зімовымі вечарамі, укладвалі ў яго таямніцу сваёй душы, напаўнялі глыбінным зместам гэтую “белую дарогу жыцця”, упрыгожваючы мудрагелістымі арнаментамі. Сакрэты светаўспрымання і светабудовы хаваліся і хаваюцца за крыжамі, ромбамі, палоскамі, елачкамі, раслінамі. Іх шматлікія і непаўторныя спалучэнні, сакральныя, свяшчэнныя веды перадаваліся ад бабулі да ўнучкі.

  • Ручнікі ткалі толькі ў пост, у той час, калі цела і душа ачышчаліся, думкі напаўняліся дабром і спакоем, паводзіны характарызаваліся стрыманасцю і пачцівасцю.
  • Дзяўчына магла трапіць у грамаду жанчын толькі праз абрады вянчання і вяселля,  выткаўшы сорак ручнікоў.
  • На тонка браны ручнік прымала бабка-павітуха нованароджанага.
  • З ручніком ішлі ў сваты, на ручніку стаялі маладыя падчас шлюбу ў храме, ручнікамі перавязвалі пары сватоў падчас вяселля.
  • З хлебам-соллю, якія былі на ручніку, праводзілі і сустракалі маладых на парозе роднай хаты.
  • На ручніках выносілі з хаты, неслі да могілак і апускалі ў магілу труну з нябожчыкам.
  • Перад тым як зірнуць на сонца, чалавек перш-наперш “змываў” сон — тонкае покрыва начнога палёту ў абсягі вечнасці — і лашчыў твар ручніком-уціральнікам.
  • Збіраўся чалавек у далёкую дарогу або проста ў госці да сваякоў, браў з сабою кавалак сала, лусту хлеба, пляшку гарэлкі. Уся спажыва акуратна ўкладвалася ў плеценую карзіну, а зверху прыкрывалася чыстым ручніком.
  • Заўсёды асноўнымі колерамі ручніка былі белы і чырвоны, прычым белае (вялікае) поле было пасярэдзіне, а па баках былі шырокія чырвоныя палосы арнаментальных узораў.
  • Пасля мыцця звычайна “вафельныя” ручнікі (іх куплялі ў краме) складвалі, як бялізну, а вось саматканыя, якія будуць удзельнічаць у сямейна-родавых абрадах, скручвалі ў “трубы”, або “кацёлкі”.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter