Што азначае кола.

Кола — адна з найбольш значных і распаўсюджаных геаметрычных фігур, — стала знакам цыклічнасці часу і дзялення прасторы на сваё і чужое. Круг у традыцыях народнай культуры многіх народаў свету быў надзелены статусам дасканаласці, таму што ў яго не існуе ні пачатку, ні канца. Кола (форма круга) стала знакам вечнага руху і абнаўлення.

  • Абход, абворванне, апаясванне — рытуальныя дзеянні нашых продкаў, якія выконваліся па кругу злева направа (г.зн. па сонцы), калі жадалі працягу; рух справа налева (г.зн. супраць сонца) сведчыў аб жаданні спыніць які-небудзь працэс.
  • У старажытнасці нашы продкі, перш чым пачаць будаўніцтва хаты, абворвалі пэўную тэрыторыю, акрэсліваючы тым самым сакральнае месца будучай вёскі.
  • Рытуальнае абворванне вёскі праводзілі ў час эпідэмій, якія ў народзе мелі назву мор, каб засцерагчы ад іх людзей і жывёлу.
  • На працягу года практычна ва ўсе вялікія святы — на Каляды, Вялікдзень, Юр’еў дзень, на пачатку сяўбы, у час засухі або пры працяглых дажджах — выконвалі абход усіх двароў.
  • Абрадавыя танцы нашых продкаў — карагоды — таксама былі рытуальным дзеяннем, якое зноў жа замыкала адпаведную прастору ў магічнае кола.
  • У рытуалах сямейнай накіраванасці: на вяселлі, пры нараджэнні і хрышчэнні дзіцяці абход вакол стала, хаты, вясельнага поезда рабілі таксама па кругу.
  • Рух па кругу стаў складовай часткай у народнай медыцыне: хворага трэба было тройчы абвесці вакол сакральнага месца, каб пазбавіць ад хваробы.
  • Рэчы, якія лічыліся абярэгамі для чалавека: пярсцёнкі, бранзалеты, каралі, скроневыя кольцы, — таксама былі ў форме круга.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter