ТОП-темы

Шпилевская — о важности сохранения родного языка: пока живет язык, живет народ

21:39, 18 февраля 2026
Пакуль жыве мова, жыве народ. Гэта адзначыла старшыня Беларускага саюза жанчын Вольга Шпiлеўская падчас адкрыцця мерапрыемства саюза «Дзень роднай мовы: ода беларускай жанчыне» у Нацыянальным драматычнам тэатры iмя Янкi Купалы ў Мiнску.


Вольга Шпiлеўская падкрэслiла:

— Стала добрай традыцыяй сустракацца тут, у Купалаўскiм тэатры, i адзначаць важнае для кожнага з нас свята — Дзень роднай мовы. Пакуль жыве мова, жыве народ. I мы з вамi жывем, мы — беларусы.


Яна падзякавала кiраўнiцтву Купалаўскага тэатра за магчымасць правесцi мерапрыемства ў яго сценах, падзякавала артыстам. А таксама ганаровым гасцям.

Дзякуй асаблiва мужчынам, таму што яны прыйшлi не толькi паслухаць прыгожую беларускую мову, але i сказаць на роднай матчынай мове асаблiвыя словы нам, беларускiм жанчынам, — патлумачыла старшыня БСЖ.


Асобна звянулася Вольга Шпiлеўская да непрафесiйных артыстаў, якiя прыехалi з розных куточкаў краiны семʼямi.

— Кожны з iх прывёз каларыт свойго рэгiёна, якi мы ўбачым i пачуем на гэтай сцэне, — звярнула ўвагу старшыня БСЖ.


Падчас адкрыцця свята адбылася яшчэ адна падзея — падзяку БСЖ уручылi аўтару лагатыпа Года беларускай жанчыны Яўгенii Пагранiчнай з Ваўкавыска.

Яна нiколi не думала, что стане героем гэтага года. Яўгенiя прыехала сёння да нас, яе фотавыставу можна ўбычыць у фае тэатра, — расказала Вольга Шпiлеўская.


Чернецкий: белорусские женщины заслуживают, чтобы все годы без исключения были только в честь них









Андрей МУКОВОЗЧИК
Андрей МУКОВОЗЧИК
Не доводить до греха