Шлюб з замежным грамадзянiнам

На пытанне адказвае Ала КАМАРОЎСКАЯ, адвакат юрыдычнай кансультацыі № 2 Фрунзенскага раёна г. Мінска, магістр права
Я выйшла замуж за грамадзяніна Даніі, шлюб быў зарэгістраваны на тэрыторыі Беларусі, а таксама мы абвянчаліся ў г. Полацку. Потым было вяселле ў Германіі, дзе жыў муж. Мы пражылі два гады, дзяцей ад гэтага шлюбу няма. Спачатку ўсё было добра, але потым муж стаў піць, жыць стала немагчыма. Апошні раз ён мне тэлефанаваў з Аўстрыі. Як скасаваць шлюб, хто мне можа дапамагчы?

Раіса, г. Полацк

На пытанне адказвае Ала КАМАРОЎСКАЯ, адвакат юрыдычнай кансультацыі № 2 Фрунзенскага раёна г. Мінска, магістр права

Артыкул 231 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і прадугледжвае, што ў нашай краіне скасаванне шлюбаў грамадзян Беларусі з замежнымі грамадзянамі або асобамі без грама-дзянства, а таксама шлюбаў паміж замежнымі грамадзянамі, замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства, асобамі без грамадзянства, калі хоць адзін з якіх мае дазвол на пастаяннае пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь, ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 544 Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса (далей — ГПК) устанаўлівае, што падсуднасць судам Рэспублікі Беларусь грама-дзянскіх спраў па спрэчках, у якіх удзельнічаюць замежныя грамадзяне, асобы без грамадзянства, замежныя юрыдычныя асобы, а таксама па спрэчках, па якіх хоць бы адзін з бакоў пражывае за мяжой, вызначаецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, калі іншае не ўстаноўлена міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь або пісьмовым пагадненнем бакоў. 

Неабходна адзначыць, што міжнародныя дагаворы, якія рэгулююць дадзеныя адносіны, паміж Даніяй, Федэратыўнай Рэспублікай Германіяй і Рэспублікай Беларусь адсутнічаюць.

Згодна з арт. 47 ГПК іск аб скасаванні шлюбу можа быць прад’яўлены таксама па месцы жыхарства істца ў выпадку, калі пры ім знаходзяцца непаўналетнія дзеці ці калі па стане здароўя выезд істца да месца жыхарства адказчыка падаецца для яго цяжкім. Іск да адказчыка, месца жыхарства якога невядома альбо які не мае месца жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, можа быць прад’яўлены па месцы знаходжання яго маёмасцi або па апошнім вядомым месцы яго жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь. Выбар паміж некалькімі судамі, якім падсудна справа, належыць істцу. Зыходзячы з таго, што ў дадзеным выпадку шлюб рэгістраваўся ў Рэспубліцы Беларусь, пры падачы іскавай заявы вы, Раіса, маеце права назваць суду адрас апошняга вядомага месца жыхарства (знаходжання) адказчыка.

У арт. 542 ГПК вызначана, што судаводства па грама-дзянскіх справах з удзелам замежных грамадзян і юрыдычных асоб у Рэспубліцы Беларусь вядзецца па правілах ГПК, калі іншае не прадугле-джана спецыяльнымі заканадаўчымі актамі або мiжнародным дагаворам Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 148 ГПК прадугледжвае, што пры невядомасці фактычнага месца знахо-джання адказчыка суд прыступае да разгляду справы па паступленні судовай павесткі або паведамлення з адзнакай, якая сведчыць аб іх атрыманні арганізацыяй, што ажыццяўляе эксплуатацыю жыллёвага фонду, органам мясцовага кіравання або самакіравання па апошнiм вядомым месцы жыхарства адказчыка або адміністрацыяй юрыдычнай асобы — па апошнiм вядомым месцы яго працы. У гэтым выпадку няяўка адказчыка ў судовае пася-джэнне не будзе з’яўляцца перашкодай для разгляду справы па сутнасці. Аднак неабходна, каб ён быў апавешчаны аб даце, месцы і часе судовага слухання. У выпадку яго нез’яўлення без уважлівых прычын у суд можа быць вынесена завочнае рашэнне, з прычыны таго што суд мае права разгледзець справу ў адсутнасць адказчыка ў парадку завочнай вытворчасці па правілах, устаноўленых главой 28-1 ГПК.

Такім чынам, у дадзеным выпадку ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь парадку шлюб паміж грамадзянінам Рэспублікі Беларусь і грамадзянінам Даніі можа быць скасаваны на тэрыторыі нашай краіны. Іск прад’яўляецца ў раённы суд па апошнім вядомым месцы знаходжання замежнага грамадзяніна.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter