Шлях на радзіму

Падрыхтаваны праект закона аб суайчынніках
Падрыхтаваны праект закона аб суайчынніках.

На прэс-канферэнцыі ў Мінску першы намеснік начальніка дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі Міністэрства унутраных спраў Аляксей Бягун адзначыў, што дадзены законапраект практычна ўзгоднены і выказаў надзею, што ён будзе разгледжаны і прыняты новым складам парламента.

Паводле яго словаў, у Беларусі захоўваецца дадатнае сальда міграцыі: у першым паўгоддзі ў нашу краіну прыбыло звыш 6800 чалавек, выбыла — трохі больш за 4 тысячы. Каля дзевяноста працэнтаў прыбылых — гэта грамадзяне краін СНД і Балтыі, астатнія прыехалі на сталае месца жыхарства з краін далёкага замежжа.

Аляксей Бягун падкрэсліў, што 80 працэнтаў грамадзян, якія прыбылі ў Беларусь, знаходзяцца ў працаздольным узросце. І калі раней мігранты імкнуліся замацавацца ў сталіцы і буйных гарадах краіны, то цяпер яны ў большай ступені арыентаваныя на сельскую мясцовасць, аграмястэчкі і малыя гарады, дзе прасцей вырашаюцца пытанні з пошукам працы і жылля.

Варта заўважыць, што дадатнае сальда міграцыі скарачае натуральнае змяншэнне насельніцтва краіны. Таму міграцыйны прырост разглядаецца як рэзерв выканання нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі, нараўне з паніжэннем смяротнасці і павышэннем нараджальнасці.

Лідзія Пратасевіч
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter