Шлях духоўнасці

Пятнаццатая навукова-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святынь” рушыла ў падарожжаЭкспедыцыя “Дарога да святынь” з Жыватворным Агнём ад Труны Гасподняй, як звычайна напярэдадні Дня беларускага пісьменства, ад-правілася ў “падарожжа”.

У дарогу, дарэчы, накіраваліся не толькі прадстаўнікі духавенства, але і вядомыя артысты, пісьменнікі, вучоныя, журналісты — усяго 35 чалавек. Традыцыйна экспедыцыя нясе з сабой Непагасную лампаду духоўнасці з Жыватворным Агнём ад Труны Гасподняй, запаленым у далёкім 1992 годзе ў Іерусаліме і перададзеным у Беларусь. Падчас духоўнага падарожжа ад Благадатнага Агню запальваюць свечкі людзі ўсёй краіны. Ім жа асвячаюцца саборы, храмы, манастыры, помнікі. Чароўнае святло “праходзіць” і праз дзіцячыя дамы, бальніцы, школы, прытулкі... За час свайго існавання экспедыцыя пракрочыла па прасторах нашай краіны 15 тысяч кіламетраў, Жыватворны Агонь асвяціў 400 праваслаўных святыняў і амаль столькі ж сацыяльных устаноў.
У гэтым годзе ўдзельнікі экспедыцыі накіруюцца па наступным маршруце. Спачатку наведаюць Святое Поле, Зэльву, Масты, Астрына. Далей маршрут будзе праходзіць праз Дзятлаўскі раён (Жалудок, Дзятлава, Наваельня). Прыпыначнымі пунктамі стануць Карэлічы, Івянец, Печы, Барань і Жодзіна. Плануецца, што экспедыцыя пабывае ў манастырах і храмах Беларусі і прыбудзе 7 верасня ў сёлетнюю сталіцу Дня беларускага пісьменства — горад Барысаў, дзе раніцай у храме Ражства Хрыстовага пачнецца святочная літургія.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter