Шлях даўжынёй у 500 гадоў

Падчас штогадовага каталіцкага фэсту, прысвечанага цудатворнай іконе Божай Маці Будслаўскай — Каталіцкай ахоўніцы Беларусі, у Будславе каля касцёла бернардынцаў усталявалі двухметровы крыж з бярвенняў, узятых са сцен Віленскага манастыра.
Падчас шэсця паломнікаў да Будслава
Падчас штогадовага каталіцкага фэсту, прысвечанага цудатворнай іконе Божай Маці Будслаўскай — Каталіцкай ахоўніцы Беларусі, у Будславе каля касцёла бернардынцаў усталявалі двухметровы крыж з бярвенняў, узятых са сцен Віленскага манастыра.

Гэты унікальны крыж выраблены з драўніны, што была высечана 500 гадоў назад у лясах Будслава і адпраўлена водным шляхам у Вільню для будаўніцтва там храма і манастыра айцоў францысканцаў бернардынцаў. “Зараз 500-гадовае дрэва, асвечанае біскупам Віленскім і біскупам Мінска-Магілёўскай архіепархій, прайшло разам з паломнікамі зваротны шлях па рэках Нерыс-Вілія, Сервіч, каб у католікаў Беларусі была магчымасць дакрануцца да гістарычнай рэліквіі”, — гаворыць настаяцель Мінскага касцёла святога Сымона і Алёны, арганізатар міжнароднага воднага паломніцтва на байдарках Вільнюс-Будслаў-2007 ксёндз Уладзіслаў Завальнюк.
Усталяванне крыжа прымеркавана да урачыстасцяў усхвалення Будслаўскай Божай Маці. У 1588 годзе будслаўскім манахам-бернардынцам з’явілася Дзева Марыя, а праз 25 гадоў у манастыр патрапіла ікона, падораная самім папай Кліментам VIII. З тых часоў ужо сотні гадоў да гэтай даты католікі з усяго свету здзяйсняюць пешае паломніцтва ў невялікі пасёлак Мядзельскага раёна, каб пакланіцца цудадзейнай іконе.
Сёлета ў свяце прынялі ўдзел каля 30 тысяч паломнікаў з Польшчы, Літвы, Латвіі, Украіны і розных гарадоў Беларусі. Праграма мерапрыемстваў была вельмі насычанай: прадстаўнікі каталіцкага духавенства адслужылі святочныя імшы для паломнікаў Віцебскай епархіі і Мінска-Магілёўскай архіепархіі, уначы адбылася ўрачыстая працэсія, літургія па ўсходнім абрадзе, прайшлі канцэрты маладзёжных каталіцкіх груп.

Ірына Трафімовіч
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter