Шлях да неба

Заўтра праваслаўныя хрысціяне адзначаць адно з вялікіх царкоўных святаў — Узнясенне Гасподняе

Дзень Узнясення заўжды прыпадае на чацвер, бо святкуецца на саракавы дзень пасля Вялікадня. Згодна з біблейскай гісторыяй, у гэты дзень Хрыстос вывеў сваіх вучняў з Іерусаліма на гару Елеонскую, на вяршыні наказаў ім быць Яго сведкамі па ўсёй зямлі і благаславіў. Пасля апосталы ўбачылі, як Гасподзь падняўся ад зямлі, яго схавала светлае воблака і неба прыняло яго ў свае глыбіні...
На гары Елеонскай, недалёка ад Іерусаліма, дагэтуль захаваўся след Хрыста — адбітак нагі на камені, — да якога імкнуцца паломнікі з усяго свету. А царква вучыць, што, узнёсшыся на неба, Гасподзь не пакінуў зямлю — Ён стаў яшчэ бліжэй да чалавека. Сваім Узнясеннем Ісус Хрыстос адчыніў для ўсіх веруючых шлях да Неба, да вечнага жыцця, бо Ён увайшоў на Неба як пачатак адроджанага чалавецтва, выкупіўшы яго грахі. Ён узнёсся да Айца свайго са славай, парушыўшы перашкоду варожасці паміж чалавекам і Богам.

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter