Шэсць тыдняў «на рамонце». І ў руках спагадлівых людзей...

Добры дзень, паважаная рэдакцыя! Заўсёды з цікавасцю чытаю сваю газету — без «Белорусской нивы» нават неяк сумна было б жыць!

Спадзяюся, что праз любімае выданне хоць аддзячу добрым словам нашым цудоўным урачам — з хірургічнага і тэрапеўтычнага аддзяленняў Івацэвіцкай райбальніцы. Трапіла туды мінулым летам са страшэннай траўмай: сур’ёзна «парвала» нагу разам з венай. Да таго ж высветлілася, што маю яшчэ праблему — адкрытую язву страўніка...

Ажно шэсць тыдняў прабыла «на рамонце»! Давялося медыкам шмат са мной паваждацца, за што бязмежна ўдзячная хірургам Уладзіміру Гваздзіцкаму, Аляксею Марчанку, Сяргею Мшару, а таксама загадчыку тэрапеўтычным аддзяленнем Анатолю Бялевічу, кардыёлагу Жанне Віннічак… Усім-усім, хто працуе ў гэтых двух аддзяленнях бальніцы. Хай вам шчасціць у працы і асабістым жыцці, бо вашымі намаганнямі я, чалавек са слабым сэрцам і тузінам усялякіх іншых балячак, маю надзею на лепшае…

Ганна КОТ,  жыхарка вёскі Серадава Івацэвіцкага раёна

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter