Шэры і агідны.

Пацук у народнай свядомасці заўсёды быў звязаны з нячыстай сілай. Таму былі пэўныя дні, калі ўсёй вёскай змагаліся супраць нашэсця пацукоў і ўсім светам выганялі іх з хат.
З паводзінамі пацукоў народ звязваў шэраг прыкмет і прадказанняў.

  • Калі пацукі сышлі з хаты — у ёй здарыцца пажар, павадак або якое-небудзь іншае няшчасце;
  • калі пацукоў з’яўлялася вельмі шмат і яны знішчалі хлеб, які захоўваўся ў засеках, гэта прадказвала голад і няўрод;
  • лічылі: калі пацук згрызе верх караваю (хлеба), то хлеб у гэтым годзе будзе дарагім, калі ніз — танным;
  • паўсюдна і сёння ведаюць, што цяжарнай жанчыне нельга адмаўляць у якой-небудзь просьбе, інакш гаспадарку таго, хто адмовіў, апануюць пацукі;
  • лічылася: той, каму пацукі пагрызуць адзенне ці абутак, хутка цяжка захварэе.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter