Выставка уникальных художественных голограмм экспонируется в Гомеле

Шэдэўры ў фармаце 3D

Наша краіна можа пахваліцца шматлікімі культурнымі скарбамі — рэдкімі іконамі, непаўторнымі шэдэўрамі мастацтва, археалагічнымі артэфактамі... Яны захоўваюцца ў розных музеях і храмах, штосьці ўвогуле аказалася страчаным назаўсёды. І ўбачыць іх у адным месцы, здавалася б, проста нерэальна. Аднак дзякуючы новым тэхналогіям і немагчымае становіцца магчымым.


У карціннай галерэі Г.  Х. Вашчанкі разгарнулася выстава «Галаграфія-2021. Гомель». Прадстаўленыя на ёй галаграмы — дакладныя аптычныя вобразы мастацкіх і культурных каштоўнасцей, арыгіналы якіх недаступны шырокаму колу. Тут і праваслаўныя святыні «Крыж Еўфрасінні Полацкай», «Жыровіцкі абраз Божай Маці», «Тураўскі крыж», і каштоўныя музейныя экспанаты «Пояс Вітаўта», «Слуцкі пояс», «Клады зямлі беларускай», і калекцыя медалёў, і многае іншае. Напрыклад, юным наведвальнікам выставы будуць цікавы галаграмы розных кветак і жывёл, у тым ліку старадаўніх рыб і птушак.

Усе галаграмы створаны дзякуючы навуковым распрацоўкам і пад непасрэдным кіраўніцтвам беларускага вучонага-фізіка Леаніда Таніна на ТАА «Магія святла». Яны выстаўлялілся ўжо ў 17 краінах, ва ўсіх абласных цэнтрах і буйных гарадах Беларусі. У карціннай галерэі Г. Х. Вашчанкі галаграмы будуць экспанавацца да 31 студзеня.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter