Шчыры дзякуй землякам

Што пабачылі і як сябе адчувалі расійскія журналісты ў БеларусіДнямі ў рэдакцыю напісала наша суайчынніца, журналістка з Цюмені Людміла Бакланава. Падзялілася радасцю: яна ўпершыню наведала Беларусь з іншымі удзельнікамі прэс-тура, які прысвячаўся падзеям вайны 1812 года. У лістападзе, нагадала, яго для журналістаў Расіі арганізавалі Нацыянальны прэс-цэнтр Беларусі і Пастаянны Камітэт Саюзнай дзяржавы. Прыемна было даведацца, што наша пастаянная аўтарка аказалася і ў ліку лаўрэатаў конкурсу журналісцкіх работ за 2011 год у намінацыі “Публікацыі, што асвятляюць культуру, мастацтва, спорт, ахову здароўя і адукацыю ў Саюзнай дзяржаве”. Узнагароды ўрачыста ўручаліся ў мінскім Доме Масквы, і хоць высока была ацэнена журы найперш публікацыя Людмілы ў “Российской газете” “Сібіракі сябраваць умеюць”, аднак, паведаміла калега, прыкладвала яна і ўсе свае артыкулы, змешчаныя ў “Голасе Радзіма”. А наступным разам, напісала, абавязкова прадставіць на конкурс новыя публікацыі.
Журналістка Л. Бакланава наведала Беларусь  і атрымала ўзнагародуШто пабачылі і як сябе адчувалі расійскія журналісты ў Беларусі
Днямі ў рэдакцыю напісала наша суайчынніца, журналістка з Цюмені Людміла Бакланава. Падзялілася радасцю: яна ўпершыню наведала Беларусь з іншымі удзельнікамі прэс-тура, які прысвячаўся падзеям вайны 1812 года. У лістападзе, нагадала, яго для журналістаў Расіі арганізавалі Нацыянальны прэс-цэнтр Беларусі і Пастаянны Камітэт Саюзнай дзяржавы. Прыемна было даведацца, што наша пастаянная аўтарка аказалася і ў ліку лаўрэатаў конкурсу журналісцкіх работ за 2011 год у намінацыі “Публікацыі, што асвятляюць культуру, мастацтва, спорт, ахову здароўя і адукацыю ў Саюзнай дзяржаве”. Узнагароды ўрачыста ўручаліся ў мінскім Доме Масквы, і хоць высока была ацэнена журы найперш публікацыя Людмілы ў “Российской газете” “Сібіракі сябраваць умеюць”, аднак, паведаміла калега, прыкладвала яна і ўсе свае артыкулы, змешчаныя ў “Голасе Радзіма”. А наступным разам, напісала, абавязкова прадставіць на конкурс новыя публікацыі.
Мы пацікавіліся ў Людмілы: як праходзіў прэс-тур, ці гасцінна сустракалі расійскіх журналістаў беларусы. “Мае самыя шчырыя словы падзякі за ўвагу да нас — саветніку і прэс-сакратару Пасольства Беларусі ў Расіі Аляксандру Гардзейчыку, супрацоўнікам прэс-цэнтра Кацярыне Кібук і Станіславу Андросіку, — тут жа атрымалі з Цюмені электроннае пісьмо ў адказ. — Народ, як вядома, можа праславіць асобу, але і кожная асоба прадстаўляе свой народ. І тыя, хто з намі былі пастаянна, дэманстравалі высокі ўзровень гістарычных ведаў, душэўнасць, кампетэнтнасць, увагу і клопат. Аляксандр Гардзейчык — кандыдат гістарычных навук, усебакова адукаваны чалавек, з добрым пачуццём гумару і высокай адказнасцю. Станіслаў Андросік — гісторык, закончыў аспірантуру, з годнасцю і навуковай дакладнасцю адказваў на шматлікія, часам цяжкія пытанні. А Кацярына Кібук, калега-журналістка, беражліва апекавалася намі, ствараючы ў розных сітуацыях камфортныя ўмовы, магчымасці свабодных зносін з усімі, з кім жадалі сустрэцца журналісты”.
Далей журналістка напісала, што ў Барысаве і на Брылёўскім полі (адно са знакавых месцаў вайны 1812 года) экскурсаводам была Лілія Вязовіч, якая ўразіла ўсіх глыбокім веданнем гістарычнага матэрыялу. А ў мінскім Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Людміла Бакланава проста ганарылася тым, як тонка, разумна, патрыятычна правёў экскурсію малодшы навуковы супрацоўнік Дзмітрый Маскалёў. Яркія ўражанні пакінуў ва ўдзельнікаў прэс-тура хор Барысаўскай узорнай дзіцячай музычнай школы “Чароўнасць”. Журналісты з Расіі ўдзельнічалі ў Міжнароднай канферэнцыі “Напалеон — Беларусь”, наведалі Дом-музей калекцыянера Івана Каладзеева ў Барысаве, былі на выставах, адкрыцці памятнага знака “Смутак і пакланенне”, на мітынгу-рэквіеме і бачылі паказальныя выступленні ваенна-гістарычных клубаў, якія зрабілі гістарычную рэканструкцыю бою на Брылёўскім полі.
Людміла Бакланава выказвае вялікую ўдзячнасць кіраўніцтву рэдакцыі газеты “Тюменская правда”, Ганароваму консулу Беларусі ў Цюмені Уладзіміру Шуглю за магчымасць удзельнічаць у гэтым прэс-туры. І супрацоўнікам Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы, якія яго ладзілі. “Мы пабачылі Беларусь, дзе займаюцца выхаваннем пачуццяў, дзе патрыятызм не здадзены ў архівы часу і з’яўляецца важнай дзяржаўнай задачай, — чытаем у пісьме. — Мы змаглі больш даведацца пра гісторыю Айчыннай вайны 1812 года, і не губляем надзеі, што яна ў нас — агульная. Раней словамі “Мы — беларусы, з братняю Руссю/ Разам шукалі да шчасця дарог ....” пачынаўся гімн БССР. І хоць цяпер у беларускім дзяржаўным гімне іншыя словы, сэнс гэтага радка няхай застаецца нязменным”.
Людміла Бакланава паведамляе, што журналісты “Голасу Радзімы” “могуць прыехаць у Цюмень ды на свае вочы пабачыць нашчадкаў беларусаў-самаходаў, якія захавалі да гэтай пары беларускія традыцыі. Нядаўна, дарэчы, да іх у Вікулаўскі раён ездзіла дэлегацыя з Інстытута культуры Беларусі. Будуць рады сустрэцца, пагутарыць з беларускімі журналістамі як лідар беларусаў Цюмені Уладзімір Шугля, так і старшыня нацыянальна-культурнай аўтаноміі “Беларусь” Аляксандр Яфімчык”.
Што ж, дзякуй за цёплыя лісты, Людміла! Спадзяюся, мы сустрэнемся з землякамі і ў Цюмені.

Іван Ждановіч
На здымку:
Журналістка Л. Бакланава наведала Беларусь і атрымала ўзнагароду
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter