Шчыры дзякуй за добрую справу

У культурным цэнтры “Крок” у Вісагінасе стварылі насценны альбом, прысвечаны першаму кіраўніку беларускай супольнасці ў Літве Лявону МурашкуУ насценным альбоме, які атрымаў назву “Вялікая кніга памяці Лявона Мурашкі”, шмат фотаздымкаў, афіш, успамінаў сяброў і родных. Ёсць у ім і старонкі, прысвечаныя сустрэчам Лявона Адамавіча з вісагінаўскімі беларусамі: фотаздымкі зроблены пад час цёплых, амаль што сямейных вечароў у памяшканні культурнага цэнтра “Крок”, канцэртаў, сустрэч з вучнямі нядзельнай школы. “Памятаю, як раіў Лявон Мурашка ні ў якім разе не адыходзіць ад роднай культуры, мову бацькі і маці шанаваць, — узгадвае кіраўнік вісагінаўскай суполкі Алег Давідзюк. — І яго справу па яднанні беларусаў Літвы — таксама імкнуся сёння прадаўжаць”.Фотаздымкі з сямейнага альбома для “Кнігі памяці” перадала Вікторыя Мурашкене, жонка Лявона Мурашкі.
Лявон Мурашка (у цэнтры) разам з сябрамі Алегам Давідзюком і Раманам ВайніцкімУ культурным цэнтры “Крок” у Вісагінасе стварылі насценны альбом, прысвечаны першаму кіраўніку беларускай супольнасці ў Літве Лявону Мурашку
У насценным альбоме, які атрымаў назву “Вялікая кніга памяці Лявона Мурашкі”, шмат фотаздымкаў, афіш, успамінаў сяброў і родных. Ёсць у ім і старонкі, прысвечаныя сустрэчам Лявона Адамавіча з вісагінаўскімі беларусамі: фотаздымкі зроблены пад час цёплых, амаль што сямейных вечароў у памяшканні культурнага цэнтра “Крок”, канцэртаў, сустрэч з вучнямі нядзельнай школы.
“Памятаю, як раіў Лявон Мурашка ні ў якім разе не адыходзіць ад роднай культуры, мову бацькі і маці шанаваць, — узгадвае кіраўнік вісагінаўскай суполкі Алег Давідзюк. — І яго справу па яднанні беларусаў Літвы — таксама імкнуся сёння прадаўжаць”.
Фотаздымкі з сямейнага альбома для “Кнігі памяці” перадала Вікторыя Мурашкене, жонка Лявона Мурашкі. Яна ж была і на адкрыцці незвычайнага мемарыялу, узгадвала тады, як пазнаёміліся з будучым мужам у 1953 годзе, як шлюб з літоўскім беларусам назаўсёды змяніў яе лёс. Карэнная літоўка Вікторыя Серапінайтэ, дарэчы, працавала інструктарам аднаго з партаддзелаў, а Лявон Мурашка — спяваў на опернай сцэне. Дзеля каханага жанчыне давялося забыцца на кар’еру, бо выйшла замуж мала таго, што за беспартыйнага, дык яшчэ і верніка. Аднак яе гэта не пужала… На працягу паўстагоддзя, што яны былі разам, Лявон Адамавіч заўсёды адчуваў падтрымку жонкі. Яна была для яго і лепшым сябрам, і адданым слухачом, і строгім крытыкам.
Старонкі Вялікай кнігі памяці Лявона МурашкіНа сямейных здымках Лявон і Вікторыя заўсёды разам: і ў маладосці, і ў сталасці. А ў позірках — бязмежныя пяшчота і клопат адзін пра аднаго, глыбокае моцнае каханне.
Перадала Вікторыя Мурашкене і шматлікія фотакарткі з тэатральных пастановак, афішы. Вядома, што доўгі час Лявон Адамавіч быў салістам Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Літвы. І выканаў ён больш за 60 галоўных партый у многіх спектаклях. Сярод іх — Качубей у “Мазепе”, Пімен і Прыстаў у “Барысе Гадунове”, Млынар у “Русалцы”, Канчак, Скула і Галіцкі ў “Князі Ігары”, Мефістофель у “Фаўсце”. З сольнымі канцэртамі наш зямляк аб’ездзіў амаль увесь Савецкі Саюз. Выступаў і ў залах вясковых дамоў культуры, і на вялікіх пляцоўках у Іспаніі, Югаславіі, Венгрыі, Польшчы. Яго голас гучаў і ў славутым міланскім тэатры “Ла Скала”.
Лявон Адамавіч аднолькава хораша спяваў на дзесяці мовах, аднак сам не раз прызнаваўся: “Толькі песня на роднай беларускай мове грэе сэрца”. І ў яго рэпертуры было заўсёды шмат беларускіх песень.
А ў верасні 1996 года менавіта па ініцыятыве Мурашкі ў Шальчынінкаі прайшло першае Свята беларускай песні ў Літве. А ўжо ў наступным годзе ў Вільнюсе было зарэгістравана Згуртаванне беларускіх грамадскіх арганізацый, у якое сёння ўваходзяць 17 суполак, больш за 15 тысяч чалавек.
Штогод у розных гарадах краіны праходзіць і Свята беларускай песні, сёлета яно адбудзецца ў Вісагінасе. Як заўсёды, на фестываль з’едуцца лепшыя творчыя калектывы суайчыннікаў, і беларуская песня будзе прыгожа лунаць над Літвой. А ў “Вялікай кнізе памяці” абавязкова з’явяцца новыя старонкі, і шматлікія госці пакінуць на іх словы падзякі першаму кіраўніку беларускай супольнасці ў Літве за тую справу, якую ён распачаў.

Кацярына Мядзведская
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter