Шчырая праца шчырых людзей

Хлебаробская праца патрабуе шмат намаганняў i вялiкай увагi. Ды i як жа iнакш. Святая справа — убiраць збажыну. Таму з такой павагай i ставяцца да працаўнiкоў вёскi. Дзякуючы iх намаганням багацее родная старонка i люду не трэба думаць аб тым, што раптам здарыцца незвычайнае i ў краме не стане духмянага бохана хлеба. Будзе, будзе хлеб. У гэтым упэўнены экiпаж камбайна Юрый Сцефановiч i яго памочнiца Вольга Валачкевiч. Руплiўцы працуюць у СВК «Рассвет—Мыто», што ў Лiдскiм раёне. Хто сказаў, што не жаночая справа кiраваць такой складанай машынай, як «Джон Дзiр»? Вольга блiскуча спраўляецца. Таму так задаволены бацька Юрый працай дачкi. Трэба адзначыць, што Вольга Валачкевiч ужо шосты сезон прыязджае дапамагаць убiраць ураджай са сталiцы, дзе яна працуе сацыяльным педагогам. Юрый Сцефановiч – адзiн з самых вопытных механiзатараў гаспадаркi. Вось ён i дзелiцца шчодра сакрэтамi хлебаробскага майстэрства са сваёй памочнiцай. Нездарма ж гэты сямейны экiпаж – лепшы ў СВК. На сваiм камбайне яны ўжо пераадолелi тысячны рубеж намалоту зерня. Цудоўны вынiк добрасумленнай працы. Так трымаць! Шчырая праца шчырых людзей дала плён. А як жа iнакш. Так i трэба! На здымку: Вольга Валачкевiч i Юрый Сцефановiч. Фота: Аляксандр ТАЛОЧКА

Хлебаробская праца патрабуе шмат намаганняў i вялiкай увагi. Ды i як жа iнакш. Святая справа — убiраць збажыну. Таму з такой павагай i ставяцца да працаўнiкоў вёскi. Дзякуючы iх намаганням багацее родная старонка i люду не трэба думаць аб тым, што раптам здарыцца незвычайнае i ў краме не стане духмянага бохана хлеба.

Будзе, будзе хлеб. У гэтым упэўнены экiпаж камбайна Юрый Сцефановiч i яго памочнiца Вольга Валачкевiч. Руплiўцы працуюць у СВК «Рассвет—Мыто», што ў Лiдскiм раёне. Хто сказаў, што не жаночая справа кiраваць такой складанай машынай, як «Джон Дзiр»? Вольга блiскуча спраўляецца. Таму так задаволены бацька Юрый працай дачкi.

Трэба адзначыць, што Вольга Валачкевiч ужо шосты сезон прыязджае дапамагаць убiраць ураджай са сталiцы, дзе яна працуе сацыяльным педагогам. Юрый Сцефановiч – адзiн з самых вопытных механiзатараў гаспадаркi. Вось ён i дзелiцца шчодра сакрэтамi хлебаробскага майстэрства са сваёй памочнiцай. Нездарма ж гэты сямейны экiпаж – лепшы ў СВК. На сваiм камбайне яны ўжо пераадолелi тысячны рубеж намалоту зерня. Цудоўны вынiк добрасумленнай працы. Так трымаць! Шчырая праца шчырых людзей дала плён. А як жа iнакш. Так i трэба!

На здымку: Вольга Валачкевiч i Юрый Сцефановiч.

Фота: Аляксандр ТАЛОЧКА

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter