Шчырая ўдзячнасць ветэранам

— Ваша адданасць Радзiме, народу, армii з’яўляецца добрым прыкладам для нас, нашчадкаў. Гэта сказаў намеснiк старшынi Мiнскага аблвыканкама Васiль Майко падчас сустрэчы з актывам абласной ветэранскай арганiзацыi. Мерапрыемства адбылося ўчора i прысвячалася Дню абаронцаў Айчыны i Узброеных сiл Рэспублiкi Беларусь i 60-годдзю Вялiкай Перамогi.

Звяртаючыся да прысутных, Васiль Майко падкрэслiў: эстафета пакаленняў знаходзiцца ў надзейных руках. Пра гэта, у прыватнасцi, сведчаць i вынiкi работы сталiчнай вобласцi ў мiнулым годзе. Усе прагнозныя паказчыкi сацыяльна-эканамiчнага развiцця рэгiёна паспяхова выкананы. Гэта i ваша заслуга, паважаныя ветэраны. На вашых здзяйсненнях мы вучымся жыць i працаваць. Такая высокая ацэнка ролi ветэранаў шчыра кранула iх. Многiм знайшлося пра што расказаць. Старшыня ветэранскай арганiзацыi Барысаўскага раёна палкоўнiк у адстаўцы Мiкалай Мiхайлавiч Аладзьiн прайшоў вайну ад званка да званка, быў паранены, мае ўзнагароды. Iнвалiду вайны Клары Лявонцьеўне Фiлiпавай з Маладзечна давялося змагацца з ворагам i ў партызанах, i на фронце. Сямёну Фiлiпавiчу Костылеву таксама хапiла ваеннага лiха. Цяпер яны i iх баявыя таварышы перадаюць памяць аб вайне маладым суайчыннiкам, вучаць iх патрыятызму, адданасцi Бацькаўшчыне. Ветэраны дзякавалi за клопат пра iх. I сапраўды. На Мiншчыне нiводзiн з франтавiкоў не адчувае ў нечым сябе абдзеленым. Ветэранаў вiталi байцы роты ганаровай варты Мiнiстэрства абароны Рэспублiкi Беларусь. У сустрэчы таксама бралi ўдзел прадстаўнiкi беларускiх саюза ветэранаў вайны ў Афганiстане i рэспублiканскага саюза моладзi, абласнога ваенкамата i ваенных часцей. З канцэртнай праграмай выступiлi артысты Слуцкага гарадскога Дома культуры. А выхаванцы Мiнскага ваеннага сувораўскага вучылiшча прыпаднеслi ветэранам жывыя кветкi.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter