Шчырасць паэтычнага слова.

Лобач, У.У. Агнём сэрца: зборнік паэзіі/ Уладзімір Лобач. — Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2010. — 128 с.

Лобач, У.У. Агнём сэрца: зборнік паэзіі/ Уладзімір Лобач. — Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2010. — 128 с.

“Агнём сэрца пішуцца вершы, якія ўзнікаюць з глыбокіх перажыванняў у пошуку Ісціны і Праўды. Агонь сэрца запальваецца на шляху да сапраўднай волі,  братэрства, шчасця, да сонца ў грудзях нашых. Ад даўніх часоў паэзію і сэрца аб’ядноўвала імкненне перадаць найглыбінныя адчуванні, якія вядуць да Святла...” Кожная старонка кнігі вершаў Уладзіміра Лобача “Агнём сэрца” і ёсць той трапяткі, напоўнены пакутамі і трывогамі шлях да сапраўднасці, дарога выпрабаванняў і адкрыццяў. Аўтар імкнецца адказаць на многія пытанні, якія не даюць спакою творчай душы, не дазваляюць быць маўклівым сузіральнікам рэчаіснасці. Калі вы хочаце разабрацца, для чаго пішуцца вершы, што з’яўляецца вышэйшай праявай шчырасці і адкрытасці, калі спрабуеце высветліць, ці можа што-кольвечы пераважыць каханне, разгарніце паэтычны зборнік Уладзіміра Лобача. Не пашкадуеце!

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter