Шчыгрынавая скура. Жужаль варты пяра літаратара

Гэта самае вялікае і шматлікае сямейства жукоў — жужалі, або Сarabidae. Толькі адных іх відаў у свеце налічваецца да 50 тысяч. Штогод адкрываюцца новыя віды. Здавалася б, самае звычайнае стварэнне на
планеце. Аднак у Белавежскай пушчы знайшліся ўласцівыя толькі ёй асобіны. Некаторыя з іх лічацца вельмі прыгожымі і вартымі асаблівай увагі.
Андрэй Бубенька, навуковы супрацоўнік Нацыянальнага парку “Белавежская пушча”, не сумняваецца, што жукі — гэта “мілыя жывёліны” і іх няма чаго баяцца. Я, аднак, трохі бянтэжыўся, калі вучоны падносіў гэтых вусачоў да свайго твару, каб з усёй сур’ёзнасцю разгледзець “прыгажуноў” ды сказаць ім некалькі добрых слоў. Дарэчы, без жукоў і пушча не пушча. Тут яны маюць сваю адметную місію.
— Жужалі вельмі карысныя, яны знішчаюць шкодных насякомых і такім чынам ахоўваюць лес, — распавядае Андрэй Бубенька. — Акрамя гэтага, некаторыя з іх занесены ў Чырвоную кнігу. — Даследваннем невядомых старонак іх біялогіі я і займаюся.
Шчыгрынавы жужаль у пушчы — адзін з самых вялікіх жукоў у фауне краіны. Ён сустракаецца ў лясах, вельмі часта выбягае на дарогі, дзе яго лёгка злавіць. Такі жужаль ужо сядзіць у Андрэевым слоіку. Аднак гэта не вязніца, а эксперыментальная лабараторыя. Як толькі скончацца даследаванні, жука вызваляць. Зрэшты, мяркуючы па яго паводзінах, са спадаром Бубенькам ён развітвацца асабліва і не імкнецца — мабыць, адчувае: ён у руках сябра.
Толькі пушчанскім з’яўляецца яшчэ адзін жужаль — блытаны. Калі шчыгрынавы дасягае памеру 3,6—4,2 сантыметра, то блытаны ўсяго на 1 сантыметр меншы.
Яшчэ адзін насельнік белавежскіх лясоў — веснавы гнаявік. Яго з’яўленне ў пушчы невыпадковае. Гэты жук — вялікі “прыяцель” капытных жывёл. Жывёлы пакідаюць гной, а жук харчуецца “дарункамі” зуброў, дзікоў, ласёў. Як кажуць, кожнаму сваё. Дарэчы, калі адкаркаваць бляшанку з кансервамі, то гнаявік прыляціць з адлегласці два кіламетры! Так гавораць у народзе. А вось у многіх краінах лічаць, што менавіта гэты жук — скарабей — прыносіць шчасце. 
Андрэй Бубенька тым часам не толькі “апявае” карыснасць і прыгажосць жукоў, якіх ён лічыць больш сімпатычнымі істотамі за... птушак. Вучоны піша дысертацыю на тэму “Сінантропныя цвёрдакрылыя пабудоў Беларусі”. Жукі жывуць побач з чалавекам, а не толькі з жывёламі, і дачыненні паміж homo sapiens і ўладальнікамі “шчыгрынавай скуры” яшчэ патрабуюць глыбокага вывучэння.

В Беловежской пуще обитает около 10 тысяч видов насекомых. Наиболее богаты видами отряды жесткокрылых, перепончатокрылых, двукрылых, чешуекрылых и полужесткокрылых, на долю которых приходится более 95 процентов видового разнообразия насекомых национального парка. Среди почти 3 тысяч видов жесткокрылых наиболее многочисленны стафилиниды, долгоносики, жужелицы, листоеды, дровосеки и пластинчатоусые. Самыми крупными среди жужелиц являются брызгуны, шесть видов которых занесено в Красную книгу. Наиболее редкий из них — жужелица блестящая, а один из самых красивых — жужелица интрикатус.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter