ШЧОДРЫ ВЕЧАР у вашы хаты!

Вельмi прыемна, дарагiя чытачы, што Стары Новы год, цi Багатую куццю, як называлi нашы продкi, вы сустракаеце разам з “Народнай газетай”. Свята гэта традыцыйна сямейнае, таму адчуць сябе ў гасцях адразу ў розных кутках Беларусi за ўтульным сталом, сярод людзей, якiя любяць адно аднаго, для нас вельмi нават пачэсна.
Яшчэ больш радасна ад таго, што сёлета колькасць нашых падпiсчыкаў, а значыць — i сяброў,  заўважна павялiчылася. Ведаем, што з першага i нават з дзесятага погляду спадабацца вельмi цяжка, але мы стараемся i спадзяёмся, што, аддаўшы голас за наша выданне аднойчы, вы не пашкадуеце аб тым i вырашыце прадоўжыць знаёмства. А пасля яшчэ i сябрам-знаёмым падкажаце: добрая, маўляў, газета... Ва ўсякiм разе, менавiта такое жаданне мы ўсёй рэдакцыяй у гэту чароўную ноч на Васiля вырашылi загадаць. Разумеючы пры гэтым, што загаданае збудзецца толькi пры ўмове нашай шчырай i адданай працы дзеля вас, шаноўныя.
А яшчэ ў гэты вечар было прынята, калядуючы,  хадзiць па хатах i жадаць гаспадарам здароўя i дабрабыту. Мы з задавальненнем гэту старую традыцыю падхоплiваем. Увайшоўшы  сёння ў ваш утульны дом, “Народная газета” зычыць вам, каб гэты год быў шчодры на ўсё добрае: на радасныя падзеi ў вашых сем’ях, на прыбытак, на здароўе. На добрыя навiны, нарэшце — тут ужо газета абяцае вас  не падвесцi...
Заставайцеся з намi — разам яно i святкаваць весялей, i праблемы рашаць лацвей.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter