Шчодрае золата нівы ўрадлівай - для дабрабыту краіны любімай.

Рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі сёлета гасцінна сустракае Брэстчына: сталіцай “Дажынак-2009” стаў горад Кобрын. Горад папрыгажэў, прыбраўся да свята: у ім з’явіліся аквапарк, басейн, Лядовы палац, прыведзена ў парадак больш за 400 аб’ектаў. Залатая ніва, залатое калоссе, залатое зерне, залаты каравай, нават скарыначка на хлебе і тая – залацістая і ніяк інакш... У роднай мове ў дачыненні да хлеба, да ўраджаю, да збожжа найчасцей выкарыстоўваецца менавіта эпітэт “залаты”. Яно і нядзіўна: у беларусаў хлеб спрад- веку лічыўся каштоўнасцю, сімвалам дастатку і дабрабыту. “Хлеб на стале – шчасце ў хаце”, – казалі ў народзе. У час, калі ў грамадстве імкліва мяняюцца каштоўнасці і пры- ярытэты, хлеб па-ранейшаму застаецца неаспрэчнай асновай жыцця. Не толькі кожнай сям'і – краіны ў цэлым. Сабралі добры ўраджай – значыць, будуць працаваць на поўную моц сельска- гаспадарчыя і прамысловыя прадпрыемствы, на паліцах у магазінах будзе даступная прадукцыя сваёй вытворчасці, заўсёды будзе залаты бохан у кожным доме, на кожным стале. Хлеб спрадвеку не даецца лёгка. Толькі дзякуючы штодзённа- му клопату, адданай, шчырай працы вяскоўцаў маем мы ўраджай, якім можам ганарыцца, з якім можам гаварыць пра забяспеча- насць і бяспеку роднай Беларусі

Рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі сёлета гасцінна сустракае Брэстчына: сталіцай “Дажынак-2009” стаў горад Кобрын. Горад папрыгажэў, прыбраўся да свята: у ім з’явіліся аквапарк, басейн, Лядовы палац, прыведзена ў парадак больш за 400 аб’ектаў.

Залатая ніва, залатое калоссе, залатое зерне, залаты каравай, нават скарыначка на хлебе і тая – залацістая і ніяк інакш... У роднай мове ў дачыненні да хлеба, да ўраджаю, да збожжа найчасцей выкарыстоўваецца менавіта эпітэт “залаты”. Яно і нядзіўна: у беларусаў хлеб спрад- веку лічыўся каштоўнасцю, сімвалам дастатку і дабрабыту. “Хлеб на стале – шчасце ў хаце”, – казалі ў народзе. У час, калі ў грамадстве імкліва мяняюцца каштоўнасці і пры- ярытэты, хлеб па-ранейшаму застаецца неаспрэчнай асновай жыцця. Не толькі кожнай сям`і – краіны ў цэлым. Сабралі добры ўраджай – значыць, будуць працаваць на поўную моц сельска- гаспадарчыя і прамысловыя прадпрыемствы, на паліцах у магазінах будзе даступная прадукцыя сваёй вытворчасці, заўсёды будзе залаты бохан у кожным доме, на кожным стале. Хлеб спрадвеку не даецца лёгка. Толькі дзякуючы штодзённа- му клопату, адданай, шчырай працы вяскоўцаў маем мы ўраджай, якім можам ганарыцца, з якім можам гаварыць пра забяспеча- насць і бяспеку роднай Беларусі

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter