Народная газета

Шчасце, калі цябе разумеюць

З пошты галоўнага рэдактара “СБ”

Паважаны Павел Iзотавiч!

Звяртаецца да вас Рэгiна Ластоўская. Я працуючы пенсiянер СШ № 2 г. Паставы. Да пенсii працавала настаўнiцай гiсторыi, намеснiкам дырэктара па выхаваўчай рабоце. Цяпер, а правiльней, на працягу амаль 30 год з’яўляюся кiраўнiком музея баявой i працоўнай славы школы. Мае бацькi ўсё жыццё адпрацавалi ў мясцовым калгасе “Запаветы Iльiча”. Яны стаялi каля вытокаў яго стварэння ў 1949 годзе (мы ж з Заходняй Беларусi). Бацька, ветэран вайны, працаваў бухгалтарам калгаса, мацi — звеннявой па льне. Мой бацька i я — члены КПСС, чым даражу i сёння. Галоўная мая мэта — выхаванне патрыятызму.
Малюнак Алега Карповіча

Я напiсала такі ўступ, каб не быць перад вамi, Павел Iзотавiч, “катом у мяшку”. Вырашыла напiсаць вам, праслухаўшы двойчы дыялог Прэзiдэнта з прадстаўнiкамi СМI i г. д. Справа ў тым, што да Прэзiдэнта я не “дастукаюся”, усё роўна маё пiсьмо пойдзе “па руках”. А я хачу напiсаць вам аб тым, што калiсьцi ледзь не каштавала мне жыцця.

Я ўсiмi рукамi супраць адкрыцця ў Беларусi нацыянальнага ўнiверсiтэта. Паверце, ён будзе не нацыянальны, а нацыяналiстычны, з дыскрымiнацыяй значнай часткi насельнiцтва Беларусi. Такое назiраецца ў блiзкiх да майго раёна прыбалтыйскiх суседзяў. У такую ВНУ пойдуць на вучобу ў асноўным дзецi “свядомых” або iм спачуваючых. Я на практыцы бачу: калi да мяне ў музей прыходзяць экскурсанты з нашай або iншых школ, я задаю пытанне: “На якой мове весцi экскурсiю?” 95% просяць — на рускай. Я спрабавала весцi экскурсiю, не пытаючыся, на беларускай мове. Часта гэта прыводзiла да таго, што праз некалькi сказаў мяне спынялi пытаннем, што азначае тое або iншае слова. Бачачы такiх экскурсантаў, разумею, што яны нiколi не пойдуць паступаць у нацыянальны ўнiверсiтэт. А “свядомыя”, надзейна ўмацоўваючыся ў нашай адукацыi i культуры, там, дзе выхоўваецца маладое пакаленне, спяць i бачаць, як ствараюць нацыянальную (толькi з беларускай мовай) ВНУ. Так iх кадры раздробленыя па навучальных установах. А тут, у нацыяналiстычнай ВНУ, у iх будуць аб’яднаныя сiлы. Усе нашы сучасныя ВНУ — не без беларускай мовы.

А зараз я хачу на прыкладах паказаць, чаму я на 100% супраць стварэння такiх ВНУ (маю на ўвазе нацыянальны ўнiверсiтэт). Да Прэзiдэнта на той сустрэчы з прапановай аб стварэннi падобнай ВНУ звярнулася дэпутат Палаты прадстаўнiкоў, здаецца, старшыня рэспублiканскага ТБМ. На шчасце, я не запомнiла яе прозвiшча, iмя. Непатрэбнымi матэрыяламi я нiколi не забiваю галаву. А што такое зараз ТБМ? Гэта фiлiял БНФ i з гэтага разраду партый. Лiчу, што “свядомыя” надзейна ўмацавалiся ў адукацыi i культуры. Не разумею, чаму ў Мiнску гэтага не бачаць. З тэлевiзара, радыё чуеш словы: “iмпрэза”, “спадары”, “гульцы”, “унёсак”, “квiты” i г. д. Народ гэтых слоў не разумее. Часта ў мяне як у настаўнiцы суседкi пытаюцца, што азначае тое цi iншае слова. Якая ж гэта беларуская мова, калi народ не разумее, што азначаюць так званыя беларускiя словы? Вы зайдзiце да мяне ў музей. Сярод экспанатаў у нас захоўваецца не адзiн “квiт”, аформлены беларускiмi нацыяналiстамi, якiя супрацоўнiчалi з гiтлераўцамi. Чаму забыта слова “бiлет”, куды яно падзелася? Нават “квiткавы” сайт створаны.

А  зараз раскажу, якое дачыненне маю да ТБМ, чаму я iх так добра ведаю.

У канцы чэрвеня 1989 года ў Вiльнюсе (не атрымаўшы дазволу ў Беларусi) на Устаноўчым з’ездзе быў створаны БНФ. Эйфарыя бэнээфаўцаў перакiнулася на пачатак лiпеня 1989 года. А ў гэты час у Мiнску праходзiў iншы Устаноўчы з’езд па стварэннi ТБМ. Я была ў водпуску на вёсцы. Мяне выклiкалi ў школу, уручылi камандзiроўку на гэты з’езд. Я нават не ведала, хто мяне туды накiроўвае. Пасля даведалася, што раённае кiраўнiцтва. Другiм дэлегатам ад раёна быў мастак, якога я ведала па тым, што ён афармляў малюнкi ў маiм музеi. У Мiнску нас засялiлi ў гасцiнiцу. Мерапрыемствам кiраваў, старшынстваваў Н.С. Гiлевiч. Толькi ў зале я зразумела, у якi “кацёл” трапiла. Наш мастак аказаўся “сваiм” сярод “свядомых”. 

Ён сядзеў у зале далёка ад мяне. Увогуле 75—80% залы i складалi “свядомыя”. Сярод iх было шмат тых, хто толькi што прыехаў з Вiльнюса, стварыўшы БНФ. Праз кожныя 20—25 хвiлiн работы зал дружна ўскокваў, выкiдваючы ўперад па-гiтлераўску руку i крычучы: “Жыве Беларусь!”. Азiраючыся, не ўскокваючы з вiтаннем, я бачыла, што ў зале сядзяць адзiнкi. З-за трыбуны ўсе выступалi па-беларуску. Гэта былi толькi беларускiя словы. Пра вымаўленне iх я скажу далей. Адзiн выступаючы паспрабаваў прывесцi цытату У.I. Ленiна на рускай мове. Гвалтам большасць залы заставiла таго выступаючага на хаду пераводзiць словы з рускай на беларускую мову. Канешне, ён у гэтым заблытаўся, каля мiкрафонаў па зале ланцугом выстройвалiся прабэнээфаўцы i гаварылi на беларускай мове, як iм здавалася.

Зраблю адступленне. У нашай сям’i я з нараджэння чула беларускую мову. Мая матуля, хоць нарадзiлася, вырасла i вучылася ў школе ў Лiтве, валодала не толькi лiтоўскай мовай, але таксама ж цудоўна гаварыла па-беларуску, без акцэнту. Пры размове па тэлефоне нас часта блыталi. Вымаўленне ў мяне чыстае, беларускае. Калi я ў пачатку 80-х на “Беларускай маладзёжнай” заняла першае месца ў вiктарыне, была ўзнагароджана пяцiдзённай паездкай у г. Ленiнград. Пасля вяртання на радыё запiсалi iнтэрв’ю са мной аб уражаннях ад паездкi. Там сабралi рэдакцыю “Беларускай маладзёжнай” паслухаць, як трэба вымаўляць беларускiя словы. Я i зараз, напрыклад, у нашым Вiцебску не магу спакойна адысцi ад кiёскаў, прадаўцоў магазiнаў, якiя просяць мяне сказаць яшчэ што-небудзь па-беларуску. У тэатры я кожны раз выседжваю толькi адзiн акт, а пасля iду з тэатра, не выношу вымаўлення. Напрыклад, калi “беларусяць”, гаворачы: “Садайце, дзэцы!” Цяжка слухаць, як чысты беларус гаворыць па-руску. Але яшчэ цяжэй слухаць беларускiя словы без правiльнага вымаўлення.

Вяртаюся зноў на той Устаноўчы з’езд ТБМ у 1989 годзе. Там мяне ўбачыла жанчына, якая таксама не падымалася на гiтлераўскi ўздым рукi. Яна нават перасела да мяне. Я ёй сказала, што так нарэзала мне слых iх бязглуздае вымаўленне, што калi б гэты з’езд доўжыўся яшчэ дзень, то мяне не трэба забiваць фiзiчна, а ад гэтага вымаўлення мяне б “вынеслi ўперад нагамi”. “Публiка”, якая сядзела ззаду, убачыла, што я не ўстаю. Мне зрабiлi заўвагу, сказалi, што БНФ (заўважце, што пра ТБМ нiхто там не гаварыў) вельмi патрэбная новая арганiзацыя. Я выказала недавер. Тады яны, як сектанты, пераслалi мне кнiгу, якую пасля азнаямлення папрасiлi вярнуць. Аказалася, што гэта была праграма БНФ. Адно парадаксальна: надрукавана была на рускай мове. Я не спрачалася, а пастаралася ў блакноце занатаваць тыя палажэннi, якiя паказвалi сапраўдны характар гэтай новай арганiзацыi. 

Запомнiўся на з’ездзе эпiзод, калi з залы запыталi ў Нiла Сямёнавiча, чаму ён не ўстае, каб прывiтаць чарговы выкiд рукi. Ён, хоць i сам быў стваральнiкам БНФ, адказаў, што за сваё жыццё ён шмат уставаў, кагосьцi i штосьцi вiтаючы: “А зараз дазвольце мне самому рашаць, уставаць мне цi не ўставаць!”

Калi я вярнулася дахаты, тут жа напiсала ў раёнку артыкул (я ўсё жыццё — няштатны карэспандэнт) аб уражаннях ад з’езда. Канешне, я не прамiнула ўспомнiць аб новай арганiзацыi БНФ i прывяла для прыкладу палажэннi iх праграмы.

Праз некалькi дзён да нас у вёску прыехаў з Паставаў знаёмы мужчына. Бацькi майго тады дома не было, а толькi былi мы з матуляй. Гэты чалавек, пастаянна жартаўлiвы, быў на гэты раз вельмi сур’ёзны. Ён папрасiў мяне больш нiколi ў раёнку такога не пiсаць. Я ўспрыняла гэта як яго чарговы жарт. А мужчына сказаў, што ён не жартуе, што тыя, каму не спадабаўся мой артыкул, рыхтуюць маё забойства. Ёсць ружжо i жакан. Я з паляўнiчымi справы не маю, нават ненавiджу iх занятак у наш час. Але жаканам у суседняй вёсцы была застрэлена нi ў чым не вiнаватая жанчына. Памерла яна ад вялiкай страты крывi. Патрон гэты я ведала. Мужчына сказаў, што за забойства падрыхтавана 120 рублёў (на той час). Я яшчэ пажартавала, што мала ацанiлi маё жыццё. Мужчына зноў сказаў, каб я не жартавала, i дабавiў, што затрымка толькi за выканаўцам. Мужчына сказаў, што ён па-добраму папярэджвае мяне. Пасля гэтага ён пайшоў з хаты. Толькi тады я нарэшце зразумела, што са мной сапраўды не жартуюць. “Свядомыя” пойдуць на ўсё, толькi б iм не перашкаджалi. Напэўна, з месяц пасля гэтага я, iдучы па вулiцы, насцярожвалася. Мне здавалася, што з-за вуглоў хат выглядае дула ружжа. Але праз кароткi час я ўсё-такi напiсала ў раёнку i расказала, на што здольны “свядомыя”. Пасля я была ў Мiнску на нейкiм семiнары, дзе выступаў М. Ткачоў. Калi аб’явiлi, хто ён, я дэманстратыўна паднялася i выйшла з залы. За мной выйшаў адзiн з прысутных. Мы былi знаёмыя. Я коратка расказала мужчыне аб усiм, ён вярнуўся ў залу, i мае сябры атакавалi М. Ткачова пытаннем, чаму яго сябры iдуць на крайнiя меры. Той, канешне, сцураўся, што яны могуць так дзейнiчаць, сказаў, што гэта не iх метады. А ў мяне шмат нервовых клетак забралi iх метады.

Прайшлi гады. Чытаю ў раёнцы аб пасяджэннях раённага ТБМ. Чытаю прозвiшчы прысутных, а там — “свядомыя” i iм спачуваючыя. Аднойчы я некаторым з iх сказала: “А я ж была дэлегатам Устаноўчага з’езда ТБМ, я стварала яго. А нiхто нешта мной не цiкавiцца”. Сказала, канешне, знарок. Да сённяшняга дня — цiшыня. Каб я з’явiлася на iх пасяджэннi, то ўсё б iм парушыла.

У 1993 годзе да нас у Паставы з’ехалiся “свядомыя”, каб адсвяткаваць юбiлей БНФ. Я падрыхтавала дакументы з музея i такую “свiнню” iм падлажыла, выступiўшы, што яны пасля паведамiлi старшынi райвыканкама Чэпiку В.В., што ўсё ў iх было б добра, каб не Ластоўская i Пакоў (Пакоў Г.М. — ветэран вайны, настаўнiк). А Чэпiк В.В. пасля праз дырэктара нашай школы папрасiў нам за гэта падзякаваць.

ТБМ — фiлiял БНФ. I ВНУ будзе не нацыянальная, а нацыяналiстычная. Думаю, што я, дачка ветэрана вайны, маючы вялiкi жыццёвы вопыт, напiсаўшы гэта доўгае пiсьмо, змагла данесцi тое, што не патрэбна ў Беларусi ствараць цэнтр нацыяналiзму.

У адной з перадач на беларускiм тэлебачаннi таксама абмяркоўвалi гэтую тэму. Хвала Богу, што ўсе разумныя мужчыны, розныя па духу, гаварылi, выказваючы мае думкi. А дэпутатка — ТБМаўка засталася са сваiмi iдэямi ў адзiноце.

З павагай, Р.Н. Ластоўская, Паставы

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Версия для печати
Дмитрий, Минск
Мне кажется, дорогая редакция, зря вы разжигаете  вражду внутри белорусского народа, пусть даже и разноязычного. Данному письму должны дать оценку органы правопорядка.  
ирина, 63, минск
Это что-то страшное!
Віктар, 64, Мінск
Мне падаецца, што спадарыня Ластоўская перабольшвае і пра ТБМ, і пра пагрозу стварэння нацыянальнага універсітэта. Уразіў мяне і нададзены сабе самой статус - "дачка ветэрана вайны". Ды ў нас у краіне - усе, нашага году, дзеці ветэранаў вайны і працы. Але погляды ва ўсіх розныя і на жыццё, і на развіццё нацыянальнай справы. Так, ёсць купка людзей, якая нажываецца на эксплуатацыі нацыянальных пачуццяў, жыве з гэтага і, часам, дэманструе сябе перад відэакамерамі. Але не яна вызначае лёс нацыі (зрэшты, сказаць, дык БНФ сёння - бутафорская лялька). Усе гэтыя правакацыйныя "хлопчыкі" не могуць спляжыць ідэю дзяржаўнага беларускага ўніверсітэта. Ідэя гэта не новая, яна выказвалася Барысам Кітом на пачатку 90-х гадоў. Былі тады і ўмовы для яго стварэння, але на вялікі жаль ідэю скарысталі ў асабістых мэтах і стварылі замест яго ЕГУ. Не бачу нічога шкоднага калі любы выпускнік (не зразумела, чаму вы лічыце, што толькі дзіця "свядомага") захоча ў ім вучыцца. Не трэба проста аддаваць гэту ідэю ў прыватныя рукі - Трусаву, Мілінкевічу ці каму іншаму. А дзяржава будзе ў стане і прапанаваць годныя праграмы, і годна прасачыць за ДЭПАЛІТЫЗАЦЫЯЙ гэтай установы. Таму я спяшаюся, як "дзіця ветэрана вайны" суцішыць вас, сп. Ластоўская і з павагай да вашага прозвішча сказаць: ні беларускія школкі, ні беларускія універсітэты яшчэ нікому ніколі не прынеслі зла. А ісці да вызначэння беларускай дамінанты, як галоўнай у нацыянальнай дзяржаве, нас прымушае і жыццё, і ўся мінулая гісторыя. Жадаю здароўя.
Кацярына, 38, Мінск
Сумнае ўражаньне пакінуў матэрыял. Калі аўтарка сапраўды "усё жыцьцё пазаштатны карэспандэнт", то сумна з чыста літаратурнага ўзроўню. Калі аўтарка сапраўды жанчына сталага веку, то магу хіба паспачуваць ёй. Бо ж сьвет - страшны, напоўнены "сьвядомымі", якія хаваюць ружжо за сьпінаю...
Ну, але хіба невядома, чаго нас пазбавіць старасьць...
Сумна.
Ігар, 62 гады, Мінск
Вельмі цяжкае ўражанне пакідае гэты допіс. Пра што ён? Што аўтар хацеў сказаць? Суцэльныя "голыя" абвінавачванні і ні адной аргументаванай думкі. Калі нехта ў Беларусі не разумее беларускай мовы, то гэта вялікая бяда, але ніяк не аргумент, каб не шукаць шляхоў вырашэння праблемы. Калі гаварыць пра асобы, то светлай памяці Міхась Аляксандравіч Ткачоў зрабіў для свайго часу ў навуцы і грамадскім жыцці, столькі, што мала хто зможа з ім памерыцца сваім даробкам. Да свайго гонару ведаў яго асабіста, ведаю яго вучняў, выпускнікоў Гродзенскага дзяржуніверсітэта, знаёмы з некаторымі людзьмі, што працавалі пад яго кіраўніцтвам ў археалагічных экспедыцыях на шматлікіх помніках абарончага дойлідства, іных старажытнасцях. Некаторыя ўжо самі сталі дактарамі і кандыдатамі навук, добрымі школьнымі настаўнікамі. І з кім бы, хто яго ведаў, не гаварыў, заўсёды чую толькі словы захаплення чалавечымі і педагагічнымі якасцямі вялікага у прамым і пераносным сэнсе чалавека. Несумненна, што дзейнасць БНФ і ТБМ патрабуе адпаведнага, часам далёкага ад ідэалізацыі, асэнсавання. Але ж у тэксце пра гэтыя арганізацыі пададзена нейкая мешаніна з плётак і няўцямнага трызнення, прыпраўленая асабістай крыўдай. На жаль, у часе шматлікіх паездак па Беларусі даводзіцца сустракаць, няхай і не часта, людзей з падобным стулем мыслення. Для некаторых з іх прыведзеныя аргумента і факты становяцца дадатковым раздражняльнікам для выяўлення агрэсіі ў адносінах да незразумелых ім з'яў. Таму і гэты допіс у газету падаўся мне чарговым выкідам агрэсіі. Але супраць чаго?
Дмитрий, Минск
Мне кажется, дорогая редакция, зря вы разжигаете  вражду внутри белорусского народа, пусть даже и разноязычного. Данному письму должны дать оценку органы правопорядка.  
Янусь, 66 гадоў, Мінск
Страшылка! Камусьці выгадна такія неадэкватныя, бяздоказныя матэрыялы падкідваць у друк. Вядома ж,  было і ёсць шмат спрэчнага ў дзеяннях розных рухаў і арганізацый, але прымітыўныя пужалкі агрэсіўнага характару да добрага не прывядуць. Ураджэнец з Пастаўшчыны, Янусь.
Илья, 36, Минск
Какие то страшилки с 90х, автор явно совершенно не знает вопроса, о котором пишет. Пересказ неких слухов.  
Дмитрий, 37, Могилев
А этой женщине не стыдно за современную систему образования? Если люди не понимают( с её слов) родной язык. Эта статья изобличает не ТБМ и БНФ, а беларусскую систему образования.
Братарбат, 40, Минск
Может это и частное мнение, а может и очередной выброс. Удивительно одно: в конце не было "хотите чтоб было, как на Украине?!"
Максим, 36, Брест
Боже, что за ад я только что прочёл? Что в голове у этой несчастной женщины?
лукапид
из какого подвала вы ее достали?
Александр, 66, Минск
Ужас! Уж не очередная ли фрау А.?
Александр Яковчук
Дико читать такое. Дико, что автор и те, кто это отправил в печать, не понимают, что это оскорбление национального достоинства белорусов. У всех наций есть университеты на национальном языке, и только белорусы, видите ли, будут националистами.
Ну а рассуждения, как ее хотели убить, - это характеристика ее сознания.
Кирилл, 25, Брест
Абсолютно согласен с автором. Национализм нам не нужен. Мы единственная странатв регионе, где нет национальных конфликтов. Свядомыя оппозиционеры-националисты до добра не доведут.  
Андрей, 39, Минск
Оскорбительный, лживый и абсолютно неадекватный материал. ТБМ должно обратиться в правоохранительные органы по поводу привлечения к ответственности за клевету как автора, так и сотрудника СБ, который эту писанину разместил в публичном доступе
Генадзь, 50, Мінск
Гэта правакацыйны, заказны артыкул, які напісаны ў стылі "Политического собеседника"  пачатку 1990-х
Іван, 39, Глыбокае
Гэты ліст -- распальванне сацыяльнай варажэчы па ідэалагічнай прыкмеце. Вылучэнне нейкіх "свядомых" як нейкіх "ворагаў народу".
Виктор, 34, Минск
Брутально. По Гебельсовски. Неужели кто то верит " письмам трудящихся" в наше время? Стыдно за вашу газету
Юрась, 36, Менск
Ну, той факт што выраджэнцы ненавідзяць адраджэнцаў - гэта не навіна. Навошта было пісаць столькі літараў.
Ihar Melnikau, 37, Заслаўе
Жудасны тэкст. І здаецца, што яго пісалі пад дыктоўку і зусім не жанчына з перыферыі. Там і каментаваць няма чаго, бо гэта набор савецкіх, замшэлых штампаў пра кепскіх "свядомых" і добрых савецкіх. Публікацыя такога тэксту - гэта вялікая памылка, бо гэта зусім не спрыяе дыялогу сярод беларускага грамадства, якое назіраецца ў апошні момант па тэме ўжывання і распаўсюду беларускай мовы. Падзеі ў Украіне паказалі, што толькі кансалідацыя на нацыянальных каштоўнасцях здольная абараніць дзяржаву ў выпадку знешняй агэсіі. Тое, што шматлікія маладыя беларусы перайшлі на беларускую мову ў штодзённым жыцці, што яны цягнуцца да нацыянальнай культуры, традыцыям сведчыць пра тое, што беларускае грамадства на правільным шляху і нарэшце разумее неабходнасць стварэння нацыянальнай ідэалогіі, падмуркам якой можа і павінна стаць нацыянальная мова, культура і гісторыя. Так, менавіта беларускі погляд павінен стаць аноўным пры разглядзе айчыннай мінуўшчыны. Не польскі, не расійскі/савецкі, не літоўскі, а беларускі. Вельмі доўга суседзі перапісвалі нашую гісторыю. І зараз. калі мы, нарэшце, сталі гаспадарамі ў сваім доме, мы павінны самі навучыцца паважаць сваю краіну і яе гісторыю.
Шчыра жадаю поспехаў спадарыне Алене Анісім у яе вельмі годнай справе на ніве беларускага моўнага адраджэння! Шчыра жадаю кожнаму беларусу зразумець простую ісціну - Савецкі Саюз, дзякуй Богу, скончыўся, і не будзе яго больш. Мы, грамадзяне незалежнай краіны і павінны шанаваць сваё!

Жыве Беларусь! Жыве вечна!
Петя Клюквин, 50, Минск
Даже не дочитал до конца. При всем уважении к возрасту-но редакции надо все-таки более ответственно выбирать -что озвучивать на весь мир.Человек сам себе противоречит не раз не два и не три. Даже при СССР-столь любимом автором было всего 3 программы ТВ--и одна из них-вторая-БЕЛАРУССКАЕ ТЭЛЕБАЧАННЕ. Полностью на беларускай мове. Автор помнит? То есть 33 процента вещания было на родном языке. А сейчас?... Разве так должно быть? Разве мы-беларусы-хуже других стран и национальностей ?? Все ШАНУЮЦЬ И ПАВАЖАЮЦЬ свае мовы и только у нас всплывает какое-то извращение -не побоюсь этого слова-ума-человек говорит-не учите детей на РОДНОМ ЯЗЫКЕ!! Ну не бред ли????
Андрей, 40, Минск
Посадить нужно эту Ластовскую. За разжигание розни в стране. И влепить срок побольше.

А национальный университет с беларусским языком обучения нужен. Это я, как русскоязычный, скажу.
Вадзім, 43, Менск
1. Заклікі да супрацьдзяньня законам РБ
2. Распальваньне міжнацыянальнай варажнечы па моўнай прыкмеце.
3. Распаўсюджаньне вышэйназванага праз СМІ

гэта таксама аплочвае амбасада Расеі?

Ліст з запытам па першых трох пунктах заўтра будзе накіраваны ў Генпракуратуру.

Дабранач!
Сьвядомы Ліцьвін, 333 года, Былое ВКЛ

Брыдотай даносаў сталінскай эпохі пахне ад гэтага пасквіля. Аўтарка яўна ненавідзіць беларускі народ разам са ўсімі ягонымі атрыбутамі: мовай, культурай, гісторыяй. Нават слова "свядомыя" выкарыстоўвае як лаянку.

Мерзостью доносов сталинской эпохи пахнет от этого пасквиля. Авторша явно ненавидит беларуский народ вместе со всеми его атрибутами: языком, культурой, историей. Даже слово "свядомые" использует как ругательство.

Сьвядомы Ліцьвін, 333 года, Былое ВКЛ
Кирилл, 25, Брест,
Паважаны спадар Кірыл, старушка написала себе на уголовное дело, а вы тоже по статье хотите пойти?
Яўген, цела або душы?, Берасьце
Што ў нас спакойна (адносна, паверхнева), то гэта таму, што БНФ правы цэнтр. Радыкалаў пакуль няма, але яны з часам зьявяцца. Яшчэ пару такіх артыкулаў... А зрэшты, ёсьць (гісторыя паказвае) і больш правакацыйныя прыёмы (падрывы, спальваньне Рэйхстага, сакральныя ахвяры). Але пачынаецца з малога. Таму лічу такія опусы прадметам разгляду пракуратуры.
Андрэй, 31, Мінск
Гэта нейкая дзіч. І публікуе "СБ" такія лісты менавіта у той час, калі Прэзідэнт кажа пра тое, што праводзіць мяккую беларусізацыю!  
Таццяна, Мінск
Гэты ліст з'яўляецца сумессю плётак, хлусні і крыўды. Аўтар ліста нібыта раптам апынулася ў нашым часе з далёкіх 90- х, не ведаючы, што савецкае мінулае з яго заімшэлым мысленнем ўжо нікому не цікава, што ідэя нацыянальнаарыентаванай адукацыі як ніколі актуальная, што гэта адзіны шанс захаваць Беларусь незалежнай, і наогул стыль ліста, яго правакацыйны, агрэсіўны характар, адсутнасць абгрунтаваных думак чытаць вельмі цяжка. Цяпер ужо не тыя часы, каб ганарыцца камуністычным мінулым, бо ўсе ведаюць, якое крывавае яно было.
Ілья
"Было б дзіўна і незразумела пытацца ў расіяніна, ці хоча ён вучыцаа на рускай мове. Глупства было б пытаць аб гэтым немца, француза, латыша ці эстонца. Чаму ж з такім дурным пытаннем можна звярнуцца толькі да беларуса?!" Максім Гарэцкі.
Виктор, 29, Минск
Свядомы это кажется переводится как сознательный.
Тогда вопрос, кому выгодно делать народ несознательным (безсознательным, не приходящим в сознание)??
Грамадзяне, будзьце свядомымі!
Виктор, 29, Минск
Кстати, вот тут все лепят фашистов из беларусов, а ведь СССР было союзником Германии в первые годы Второй Мировой войны.
Немецких коммунистов выдали Рейху на растерзание. Это легко проверяется.

Вывод такой - советам было плевать на рабочих, они строили империю и надеялись быть в ней надсмотрщиком а не рабом.
Не выйдет, ребятки. Это 21 век, а не 19ый.

Квітнее і жыве Беларусь.
Уладзімір, 29 , Мінск
Гэтую пісаніну прадыктаваў антыхрыст.
Дубровский, 33, Минск
Шкада мне вас. Усiх, чыя iмены пад напiсам "рэдакцыя".  
Renessaince, 37, Пружана
Цяпер дзеля справядлівасьці трэба даць права выказацца прадстаўніку, як вы кажаце, «сьвядомых».
Пётр Рудкоўскі
"СБ" апублікавала гэты тэкст з думкай пра адраджэнцаў: каб не расслабляліся ў сваёй дзейнасці. Маўляў, месца пустым не бывае: прапусціце шанец на нацыянальнае адраджэнне - вось і застанецца прымітыўненькая тоеснасць абапертая на бяздумным паўтараннні савецкіх шмампаў :)
Янка, 26, Беларусь
Я ведаю, што надалей маё пакаленьне такога рабіць ня будзе, таму, шаноўная рэдакцыя, я гатовы пачакаць покуль вашае пакаленьне сыдзе са сваім сьветапоглядам і ідэямі 20 стагодьдзя. Спадзяюся "вражды и радикализма" вы ў маім камэнце не ўбачылі, тут наадварот павінна быць на вас крыўда, як вы калісьці на маю асобу і сяброў, якія ні ў чым невянаватыя, вылілі разам з БТ шмат бруду. Але насутрач вам непайду, паколькі вас не паважаю
Заполните форму или Авторизуйтесь
 
*
 
 
 
*
 
Написать сообщение …Загрузить файлы?