Шчасце ў Баравiках. Гэтай восенню шмат каго ахапiла грыбная лiхаманка.

Яно i зразумела, не заўсёды прырода адорвае такім шчодрым ураджаем грыбоў. “Я ў мiнулыя выхадныя сабраў каля пяцi дзесяткаў баравiкоў!”. “Гэта што, я нарэзаў дзве сотнi”, — бахваляцца адзiн перад адным аматары цiхага палявання. Многім не столькі падабаецца ласавацца ляснымi далiкатэсамi, колькі сам пошук i радасць, якую адчуваеш, калi патрапiш на грыбную палянку. На жаль, час гэты калi-небудзь скончыцца, але толькi не для жыхароў вёскi Баравiкi Валожынскага раёна. I справа тут не ў назве.

Цара грыбоў можна сустрэць у гэтых мясцiнах не толькi ў навакольных лясах, яны “растуць” амаль што каля кожнай сядзiбы. Найбольш баравiкоў пасялілася каля дома Iвана Дамiнiкавiча i Марыi Казiмiраўны Кашалевiчаў. Павыразаныя з дрэва, вялiкiя i малыя, прыгожа размаляваныя, яны здзiўляюць i захапляюць. Мiма не пройдзеш i не праедзеш. Мы ў пошуках адметных сядзiб завiталi і да гэтых гаспадароў. Патрапiлi якраз тады, калi яны спраўлялi вяселле дачцэ Вользе i чакалi маладых з вянчання, але ахвотна паказалi свае ўладаннi. Акрамя баравiчкоў каля сядзiбы шмат кветнiкаў, усё прыгожа, дагледжана.
— Ад нас усе кветкi збеглi да Кашалевiчаў, — шуткуе суседка. — Пэўна, iм тут больш падабаецца. Некалькi пар лебедзяў пасялiлася каля дома i ў садзіку, нiбыта сышлi з вясельных паштовак. Адразу i не зразумееш, што зроблены яны з аўтамабiльных шын. Гэта ж колькi часу, фантазii, намаганняў трэба,  каб стварыць такую прыгажосць?!
— Было б жаданне, i ўсё атрымаецца, — разважае гаспадыня дома Марыя Казiмiраўна. — Кветнiкi робiм разам з дочкамi Таццянай i Вольгай, нявесткай Насцяй. Унучка Алёнка таксама дапамагае. Сын Сяргей — майстар выдумляць усялякія ўпрыгожванні для сядзiбы, а потым разам з бацькам усё гэта — грыбочкі, альтанку, гушкалку — увасабляюць у жыццё. Як бачыце, сям’я ў нас вялiкая,  разам жывём, працуем, адпачываем. Нам вельмі падабаецца рабiць свой дом, а значыць, i жыццё прыгажэйшым, таму, пэўна, усё i атрымлiваецца.
Усё так, але, можа, лебядзiныя пары вакол дома з’явіліся нездарма? Яны ж  сiмвал вернасцi,  любовi i прыгажосцi, а гэта галоўнае ў сям’i Кашалевiчаў.
Шчасця вашаму дому!

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter