На Богач было принято благодарить за урожай и достаток

Шчаслівая лубянка

У дзень восеньскага раўнадзенства, 21 верасня, нашы продкі адзначалі свята з красамоўнай назвай Багач. Да гэтага часу падыходзілі да канца палявыя работы, увесь хлеб быў сабраны і можна было аддзячыць зямлю за добры ўраджай.

etna.by

На Багач запаўнялі лубянку свежанамалочаным жытам, устаўлялі ў яго свечку і ўрачыста абыходзілі з гэтым «багачом» усю вёску, пасля чаго пакідалі на год у аднаго з гаспадароў. Лубянка павінна была прыносіць вёсцы і хаце, у якой заставалася, дабрабыт, багацце і шчасце. Акрамя гэтага, на Багач было прынята хадзіць у госці адзін да аднаго, наведваць маладых, хваліць іх і вучыць новаму. У многіх дамах таксама праводзілі абрад, накіраваны на захаванне дабра ад разбазарвання і крадзяжу.

Існавалі і рэгіянальныя традыцыі. Да прыкладу, у заходніх раёнах на Багач забівалі жывёліну, а на Віцебшчыне жанчыны хадзілі па льнішчах і прыгаворвалі: «Няхай будзе лён такей даўгей, сколькі мы прайшлі».

Адметна, што ў гэты святочны дзень не толькі падсумоўвалі зробленае, але і настройваліся на далейшыя работы. У народзе казалі: «Багач — бярыся за рагач (саху), ідзі пад авёс араць», «Прыйшоў Багач — кідай рагач, бяры сявеньку, сей памаленьку».

Як і многія народныя святы, Багач супадае з хрысціянскай урачыстасцю ў гонар нараджэння Божай Маці. Таму ў розных рэгіёнах можна пачуць такія назвы, як Гаспожка Багатая, Другая Багародзіца, Меншая Прачыстая і гэтак далей.

Пазнаёміцца бліжэй з асаблівасцямі і традыцыямі гэтага старадаўняга свята можна будзе заўтра ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту. Гасцей мерапрыемства чакаюць расповяд пра Багач, урачысты абыход вёскі, майстар-клас па малацьбе і правейванні зерня, дэманстрацыя працы малатарні і веялкі, традыцыйныя гульні і танцы.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter