
Першымі, пачынаючы з 7 мая, сталі закрываць лясы для наведвання ў Гомельскай вобласці. Да сярэдзіны месяца забарона на наведванне ў рэгіёне стала паўсюднай і дзейнічае па сённяшні дзень, за выключэннем Жлобін-скага раёна. У апошнія дні мая спiс папоўнiўся лясамi Ваўкавыскага, Астравецкага, Смаргонскага, Ашмянскага, Шчучынскага, Лідскага, Дзятлаўскага, Мастоўскага, Свіслацкага, Кобрынскага, Пінскага і Баранавіцкага раёнаў. Пазней да ix далучылiся Iўe, Докшыцы i Драгiчын. Дарэчы, на момант напісання матэрыялу чакалася, што вось-вось забарону ўвядзе ўся Брэстчына: сітуацыя ў рэгіёне складаная. Дакументы 12 раёнаў былі на экспертызе.
У Мiнлясгасе нагадваюць: падчас забароны не варта нават гуляць, а тым больш выбірацца на пікнікі ў лес і раскладаць агонь. Калі ж шлях да вашага дачнага доміка пралягае якраз праз лес, па прапановах лясгасаў мясцовыя ўлады могуць вылучыць асобныя ўчасткі, дзе можна знаходзіцца. Уздоўж такіх сцяжынак можна збіраць ягады і грыбы. Але такія месцы будуць знаходзіцца пад узмоцненым кантролем. Закрываюцца ўсе шлагбаўмы на з'ездах з дарог у лес. На аўто можна праязджаць толькі па дарогах, якія вядуць да населеных пунктаў і ўладкаваных месцаў адпачынку. Парушэнне патрабаванняў правілаў пажарнай бяспекі або забароны на наведванне лясоў можа абысцiся папярэджаннем або штрафам да 25 базавых — гэта 612,5 рубля.
Спецыялісты дзяржаўнай лясной аховы — больш за 13 тысяч чалавек — перайшлі на ўзмоцнены рэжым працы. На патруляванні і ліквідацыі ачагоў узгарання задзейнічана 360 адзінак тэхнікі. У асобных выпадках прыцягваецца дапамога спецыялістаў МНС.
У міністэрстве растлумачылі: забарона на наведванне лясоў ўводзіцца і здымаецца, зыходзячы з умоў надвор'я рашэннямі мясцовых райвыканкамаў. Забарона здымаецца пасля інтэнсіўнага праходжання дажджоў.
druk@sb.by