У экспазіцыі «Музей ёлачных цацак» — навагоднія шары і фігуркі з Еўропы, Азіі, Аўстраліі, Амерыкі і Афрыкі... Усяго больш за 300 экспанатаў. Усе яны прадастаўлены калекцыянерам Андрэем Бегуном. Ён прывозіў са шматлікіх паездак не банальныя магніцікі, а ёлачныя цацкі. Першай у яго калекцыі стала чырвоная савецкая зорка. З 2013 года Андрэй паказвае сваё багацце на розных выставах. Сёння яго калекцыя налічвае больш за 2000 прадметаў. Ёсць і сапраўды рарытэтныя экспанаты. Напрыклад, копія цацкі, падоранай Папе Рымскаму Яну Паўлу ІІ. Цацка занесена ў Кнігу рэкордаў Гінеса як самы вялікі шар, які выдзьмулі са шкла, — яго дыяметр складае 20 сантыметраў.
У наведвальнікаў выставы ёсць магчымасць пазнаёміцца не толькі з цацкамі, але і з традыцыямі навагодніх свят розных краін.
— Напрыклад, у Кітаі прынята ўпрыгожваць вокны папяровымі ўзорамі, а перад уваходам у дом вывешваць два чырвоных ліхтарыка, — падзяліліся супрацоўнікі музея.
На выставе таксама можна даведацца пра гісторыю вытворчасці шкляных ёлачных цацак з сярэдзіны XIX стагоддзя да нашых дзён і прыняць удзел у майстар-класах па роспісе шароў і іх серабрэнні. Выстава будзе працаваць да 20 студзеня.
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки. Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter