Шануем. Помнім

Помнік Іаану Паўлу II з’явіўся ў Валожынe.
Помнік Іаану Паўлу II з’явіўся ў Валожынe.

Манумент устаноўлены ў гістарычным цэнтры горада — каля сцен касцёла Святога Юзафа, пабудаванага ў канцы ХVІІ стагоддзя. Больш чым двухметровая статуя адлюстроўвае момант, калі Папа Рымскі бласлаўляе людзей. Урачыстае адкрыццё помніка адбылося ў рамках Дзён польскай культуры, якія штогод праводзяцца ў Мінскай вобласці.

Помнік Духоўнаму пастыру ўзведзены па ініцыятыве католікаў, якія пражываюць на Валожыншчыне, і пры падтрымцы мясцовых уладаў, пасольства і консульства Польшчы ў Беларусі. Над помнiкам працавалi польскiя i iтальянскiя скульптары. Першы помнiк Іаану Паўлу II адкрылi ў Гамбургу ў 2005 годзе. У гэты ж час двухметровы бюст пантыфiка ўсталявалi на тэрыторыi касцёла ў вёсцы Васiлiшкi Гродзенскай вобласцi Беларусi.

Уладзімір Дорахаў
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter