Карціны Марка Шагала на аўкцыёнах у цане

Шагал у цане

Інтэрнэт стракаціць навінамі пра ўдалыя продажы работ нашага знакамітага земляка
m-chagall.ru
У апошні дзень зімы і першы дзень вясны лонданскі аўкцыённы дом Christie’s прадаў адразу пяць карцін Марка Шагала: чатыры з іх — на палатне, адна — на паперы. Самым дарагім на гэтых таргах аказалася палатно “Галава каня”, якое пайшло з малатка за 1 мільён 80 тысяч долараў. Агульная ж выручаная аўкцыённым домам сума за карціны віцебскага майстра склала амаль 3,5 мільёна долараў.

А 2 сакавіка ўжо на таргах Swann Auction Galleries у Нью-Ёрку былі выстаўленыя каляровыя літаграфіі, афорты і графіка Шагала. Самым дарагім лотам дня стала падарункавае выданне “Чатыры казкі з “Тысячы і адной ночы”, якое складаецца з 13 каляровых літаграфій, кожная з якіх суправаджаецца тлумачальным апісаннем і подпісам аўтара. Выданне было прададзена за 269 тысяч долараў.
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter