Кардыяхірургі з Нідэрландаў упершыню прааперыруюць ў Гродне 25 пацыентаў.
Два рэнтгенаэндаваскулярных хірургі і электрафізіёлаг з кардыялагічнага цэнтра Амстэрдама падзеляцца з гродзенскімі медыкамі навыкамі правядзення высокатэхналагічных аперацый па лячэнні арытмій.
— Гэта дабрачынная акцыя замежных кардыяхірургаў. Яны знаходзяцца ў Гродне за свой кошт і працуюць бясплатна, — паведаміла галоўны ўрач Гродзенскага абласнога клінічнага кардыялагічнага цэнтра Тамара Далгашэй.
Разам з беларускiмi калегамi спецыялiсты з Нідэрландаў правядуць высокатэхналагічныя аперацыі, якія выконваюцца мінімальна траўматычным спосабам і патрабуюць найвышэйшага майстэрства хірурга. У аснове такога лячэння ляжыць прынцып радыёчастотнай абляцыі крыніцы арытміі. Такiм чынам, ліквідуецца прычына яе ўзнікнення.