Сэрца баліць.Не стала ксяндза Юозаса Булькі.

У маёй памяці ён назаўсёды застанецца чалавекам, які з’явіўся з-за сцяны дажджу, што ліў над яго любімым Мосарам. І ў той момант, як мы пабачыліся, на небе закрасавала вясёлка. Ксёндз злез з веласіпеда, павітаўся і пайшоў аглядаць вясковыя могілкі. Тут ужо шчыравалі мясцовыя жыхары. Яны расчышчалі сцежкі між магіламі, адмывалі старыя мармуровыя помнікі, падымалі паваленыя крыжы. Доўгі час нікому да гэтага не было клопату. Пакуль не з’явіўся Юозас Булька.

У маёй памяці ён назаўсёды застанецца чалавекам, які з’явіўся з-за сцяны дажджу, што ліў над яго любімым Мосарам. І ў той момант, як мы пабачыліся, на небе закрасавала вясёлка. Ксёндз злез з веласіпеда, павітаўся і пайшоў аглядаць вясковыя могілкі. Тут ужо шчыравалі мясцовыя жыхары. Яны расчышчалі сцежкі між магіламі, адмывалі старыя мармуровыя помнікі, падымалі паваленыя крыжы. Доўгі час нікому да гэтага не было клопату. Пакуль не з’явіўся Юозас Булька.

Бадай, чвэрць стагоддзя назад прыехаў ён у Мосар: сам літовец, але ўсім сэрцам аддаўся руплівай працы дзеля Беларусі. У ціхай вёсцы Глыбоцкага раёна ксёндз стварыў рай на зямлі. Вакол касцёла разбіў дзівосны парк, які ў народзе празвалі “маленькім Версалем”. Пакрысе, ачышчаючы наваколле ад смецця, асушаючы забалочаныя нізіны, высаджваючы паўсюль дзівосныя кветкі, разам з жыхарамі Мосара айцец Юозас ствараў славу гэтаму месцу.
З часам да касцёла святой Ганны, дзе хваліў пана Бога яго слуга святар Булька, усё часцей сталі завітваць не толькі мосарскія парафіяне, але і госці з далёкіх краёў. На ўвесь свет разышлася слава пра ксяндза, які толькі сілай волі і моцнай верай падняў сваіх прыхаджан на сапраўдны подзвіг — змяніць сваё жыццё на лепшы лад уласнымі намаганнямі, не чакаючы дапамогі збоку.
І першае, што зрабіў Булька, — адвабіў аднавяскоўцаў ад гарэлкі. Мосар стаў зонай цвярозасці. Запрашаючы да сябе ў плябанію, ксёндз частаваў ад душы, але толькі гарбатай. І ніякага “бальзамчыку”!
Святар збудаваў каля храма святой Ганны копію вілен-скай Вострай брамы, дзе змясціў копію славутага цудатворнага абраза Божай Маці. Так ксёндз перанёс часцінку Літвы ў Беларусь і даў магчымасць тутэйшым каталікам памаліцца святыні, не выпраўляючыся ў Вільню, “закрытую” на візавы замок.
Айцец Юозас быў як той чмель, што рупліва аблятае палі, збіраючы мёд з кожнай кветкі. Ён не сядзеў на месцы. Паставіў у Мосары першы ў краіне помнік у гонар папы Яна Паўла ІІ. І ён жа стаў ініцыятарам усталявання ў вёсцы Парыж суседняга Пастаўскага раёна копіі Эйфелевай вежы.
Ён служыў Богу, але жыў для людзей. Невыпадкова Прэзідэнт Беларусі ўзнагародзіў мосарскага падзвіжніка ў 2005 годзе прэміяй “За духоўнае адраджэнне” а ў 2006-м — медалём Францыска Скарыны. Мосар жа стаў сапраўднай турыстычнай сталіцай Глыбоцкага краю.
Але прыйшла бяда. Не стала ксяндза Юозаса.
“Хаця яшчэ на каталіцкае Божае Нараджэнне ён чуўся добра, — засведчыла Ірына Апяцёнак, супрацоўніца Глыбоцкага райвыканкама, якая доўгі час курыравала ў аддзеле ідэалогіі дзейнасць рэлігійных арганізацый. — На Каляды я бачылася з ксяндзом, ён падарыў мне каляндар на 2010 год, мы пагаварылі пра жыццё. Але я не адчула, што ў яго нешта са здароўем, хаця, натуральна, айцец Юозас піў лекі, бо чалавек быў у паважаным узросце”.
А 7 студзеня ў святара раптам моцна разбалелася сэрца. Яго змясцілі ў сталічную клініку. Аднак хвароба аказалася мацнейшай за прагу да жыцця. У суботу на 85-м годзе жыцця яшчэ адзін выдатны чалавек пакінуў наш свет.
Учора ксяндза пахавалі каля мосарскага касцёла. Ля сцен храма па традыцыі спачываюць найбольш заслужаныя людзі.
Адпявалі Юозаса Бульку найвышэйшыя іерархі беларускага Каталіцкага касцёла — кардынал Казімір Свёнтак і мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.
Светлая памяць падзвіж-ніку!

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter