Серп - герой жніва.

Серп, як і каса, звязаны з сімволікай поля і жніва, меў дваякае палярнае значэнне. З аднаго боку, серп быў прызначаны для таго, каб зразаць каласы, і таму сімвалізаваў смерць. У народнай культуры смерць часам атаясамлівалася з вобразам бязлітаснай жнейкі з сярпом у руцэ. З другога боку, серп сімвалізаваў багаты ўраджай, дабрабыт, пладаноснасць. Таму ён часта быў асноўным атрыбутам старажытных багоў земляробства і ўрадлівасці. Прыкмячалі: калі серп выпадкова падаў з рук, чакалі вялікага ўраджаю. А яшчэ казалі так: “Пакуль сярпом не парэжашся — жаць не навучышся”.

Дзякуючы сваёй выгнутай форме вельмі часта серп параўноўвалі з “сярпом” Месяца.
21 лютага абавязкова даставалі сярпы, якія былі заткнуты ў пераборку сяней, і аглядалі іх. Калі яны затупіліся, неслі да каваля.
Акрамя таго, сярпы акраплялі хрышчэнскай вадой і казалі: “Не абрэжаш у свой час крывога сярпа — не адолееш у полі снапа”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter