Сэнс існавання і стымул у працы
05.03.2011 20:49:51
Добрай традыцыяй Дома прэсы напярэдадні 8 Сакавіка стала правядзенне “круглага стала”, за якім на працягу 15 год сустракаюцца жанчыны.
У ГЭТЫМ годзе на гутарку запрасілі дам з самых розных сфер: медыцыны, кінематографа, педагогікі, выдавецкай справы і іншых. Валянціна Каралёва, намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Беларусі, адзначыла, што ў сацыяльнай сферы працуе каля 80 працэнтаў жанчын, якія штодня выконваюць няпростую работу.
Усе, каго запрасілі на “круглы стол”, сышліся на тым, што, нягледзячы на цяжкасці ў працы, галоўны прыярытэт для іх — сям’я. Паліна Гесць — мнагадзетная маці, якая ўзнагароджана ордэнам Маці ў 2010 годзе, з гэтым поўнасцю пагаджаецца. Для яе дзеці — сэнс існавання. Старшыня дабрачыннага фонду “Дакрананне да жыцця” Ларыса Івашкевіч — таксама мнагадзетная маці, і для яе дзеці — самае вялікае шчасце...
Кацярына ДУБОЎСКАЯ
НА ЗДЫМКУ: (злева направа) Алена ТУРАВА, кінарэжысёр; Дзіна ТЫЦЮК, дацэнт універсітэта культуры і мастацтва; Валянціна КАРАЛЁВА, намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны РБ; Ларыса ІВАШКЕВІЧ, старшыня фонду “Дакрананне да жыцця”; Паліна ГЕСЦЬ, мнагадзетная маці.
Фота Уладзіміра НІКАЛАЙЧЫКА