Сэнс існавання і стымул у працы

У ГЭТЫМ годзе на гутарку запрасілі дам з самых розных сфер: медыцыны, кінематографа, педагогікі, выдавецкай справы і іншых. Валянціна Каралёва, намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Беларусі, адзначыла, што ў сацыяльнай сферы працуе каля 80 працэнтаў жанчын, якія штодня выконваюць няпростую работу.

Добрай традыцыяй Дома прэсы напярэдадні 8 Сакавіка стала правядзенне “круглага стала”, за якім на працягу 15 год сустракаюцца жанчыны.

У ГЭТЫМ годзе на гутарку запрасілі дам з самых розных сфер: медыцыны, кінематографа, педагогікі, выдавецкай справы і іншых. Валянціна Каралёва, намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Беларусі, адзначыла, што ў сацыяльнай сферы працуе каля 80 працэнтаў жанчын, якія штодня выконваюць няпростую работу.

Яскравы прыклад — Марыя Пячура, першы намеснік старшыні Рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання “Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства”, палкоўнік МНС, якая шмат гадоў працавала ў мужчынскім калектыве, выконвала складаную працу. А прафесію Алены Туравай, рэжысёра кінастудыі “Беларусьфільм”, адносяць таксама да мужчынскай. Можна толькі здагадвацца, адкуль жанчыны бяруць сілы для дасягнення новых высот у сваіх справах!

Усе, каго запрасілі на “круглы стол”, сышліся на тым, што, нягледзячы на цяжкасці ў працы, галоўны прыярытэт для іх — сям’я. Паліна Гесць — мнагадзетная маці, якая ўзнагароджана ордэнам Маці ў 2010 годзе, з гэтым поўнасцю пагаджаецца. Для яе дзеці — сэнс існавання. Старшыня дабрачыннага фонду “Дакрананне да жыцця” Ларыса Івашкевіч — таксама мнагадзетная маці, і для яе дзеці — самае вялікае шчасце...

Кацярына ДУБОЎСКАЯ

НА ЗДЫМКУ: (злева направа) Алена ТУРАВА, кінарэжысёр; Дзіна ТЫЦЮК, дацэнт універсітэта культуры і мастацтва; Валянціна КАРАЛЁВА, намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны РБ; Ларыса ІВАШКЕВІЧ, старшыня фонду “Дакрананне   да   жыцця”;   Паліна  ГЕСЦЬ, мнагадзетная маці.

Фота Уладзіміра НІКАЛАЙЧЫКА

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Версия для печати
Заполните форму или Авторизуйтесь
 
*
 
 
 
*
 
Написать сообщение …Загрузить файлы?