Семнаццаць галасоў надзеі

Бразілія ўпершыню дэлегуе маладога выканаўцу на конкурс эстраднай песні “Віцебск-2009”
Бразілія ўпершыню дэлегуе маладога выканаўцу на конкурс эстраднай песні “Віцебск-2009”.

Свята ў Віцебску — усім на радасцьКонкурс, як вядома, прой-дзе на XVIII Міжнародным фестывалі мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”. У арганізацыйным камітэце фестывалю паведамілі, што сёлета выканаўцы з 17 краін прыедуць у Віцебск на творчае спаборніцтва. Беларусь на ім прадставіць саліст Гомельскай абласной філармоніі Андрэй Коласаў. Як і летась, ад Расіі, Беларусі і Украіны будзе па адным удзельніку.

Затое на Міжнародны дзіцячы музычны конкурс “Віцебск-2009” гэтыя дзяржавы, як і раней, будуць прадстаўляць па двое канкурсантаў. За Беларусь выступіць 7-гадовая Маша Новік з Нацыянальнага цэнтра музычных мастацтваў і 11-гадовая Лаліта Гайдукевіч.

XVIII Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” пройдзе з 10 па 16 ліпеня.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter