Сем урокаў беларусазнаўства. Вынікі віктарыны.

Вось і настаў час зачытаць “экзаменацыйныя адзнакі” нашых урокаў. Усе тэрміны для прымання вашых адказаў на апошні тур віктарыны мінулі, допісы пачытаны, памылкі падлічаны, лідары вызначаны. Хтосьці падключыўся да віктарыны пазней, з трэцяга тура, хтосьці, заўзята пачаўшы, да апошніх тураў “не дацягнуў” (шчыра: вельмі шкада). Але большасць з удзельнікаў нашай віктарыны прайшла па маршрутах гісторыі, геаграфіі, традыцый, сучаснасці роднай краіны ад пачатку і да фіналу. Хтосьці — крыху спатыкаючыся на асобных пытаннях, хтосьці — лёгкай хадой амаль без памылак. Але галоўнае ў нашым падарожжы — мы ўсе разам крыху больш даведаліся пра сваю Радзіму, успомнілі тое, што ведалі даўно, але не згадвалі, знайшлі сорак дзевяць прычын (а менавіта на столькі пытанняў адказвалі ўдзельнікі віктарыны) адчуць сябе прыналежным менавіта да гэтай краіны, да гэтага народа.
Хтосьці ўдзельнічаў у індывідуальным парадку, хтосьці шукаў адказы на пытанні ўсёй сям’ёй, як, напрыклад, Сергіевічы з вёскі Градзянка Асіповіцкага раёна і Томкавічы з Вілейкі (дарэчы, з задавальненнем канстатуем: напісаўшы аднойчы, што ні адзін
удзельнік не прайшоў усе туры з абсалютна правільнымі адказамі, мы памыліліся — сям’я Томкавічаў на ўсе сорак дзевяць пытанняў адказала бездакорна). А з радзімы Элізы Ажэшкі, што ў Гродзенскім раёне, нам дасылалі адказы члены гуртка “Мой родны кут” Мількаўшчынскай базавай школы, якая носіць імя пісьменніцы.

А цяпер — імёны пераможцаў:

  • Уладзімір, Тамара і Мікалай ТОМКАВІЧЫ, Вілейка
  • Марыя Іванаўна МІНЮК, вёска Моталь Іванаўскага раёна
  • Юлія ЕРМАКОВА, Лёзна
  • Алег ШАБАЙКОВІЧ, Мінск
  • Алеся ІВАНОВА, Бешанковічы
  • Алена ДЗЕРАНЧУК, вёска Закозель Драгічынскага раёна
  • Гурток “Мой родны кут” Мількаўшчынскай базавай школы, Гродзенскі раён.

Усе пераможцы атрымаюць імянныя дыпломы ад рэдакцыі і кнігі беларускіх аўтараў з іх аўтографамі.
Каб удакладніць час і спосаб атрымання прыза, тэлефануйце ў рэдакцыю па нумары (017) 287-18-79 або напішыце на электронны адрас: alena@ng.by

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter