Сем цудаў зямлі мінскай

Паводле Інтэрнэт-галасавання Будслаўскі касцёл прызнаны лепшым архітэктурным помнікам Міншчыны
Касцёл у БудславеПаводле Інтэрнэт-галасавання Будслаўскі касцёл прызнаны лепшым архітэктурным помнікам Міншчыны.

Інтэрнэт-акцыя “Сем цудаў Міншчыны” пры-свячалася 70-гадоваму юбілею вобласці. Ініцыятыва зарадзілася ў Вілейцы, у аддзеле па справах моладзі райвыканкама, але прыйшлася да душы многім жыхарам сталічнага рэгіёна. І сваю мэту апраўдала: абудзіла цікавасць да вядомых на Міншчыне гістарычных аб’ектаў.

Сем найбольш папулярных аб’ектаў вызначалі наведвальнікі сайта “www.7chudes.by”. Спіс славутасцяў зямлі мінскай складаўся з 46 назваў. Сваё стаўленне да прэтэндэнтаў на сямёрку цудаў выказала каля ста тысяч жыхароў Міншчыны.

Пальму першынства жыхары аддалі помніку архітэктуры ХVI стагоддзя — Будслаўскаму бернар-дзінскаму касцёлу. Адметнасць гэтага гістарычнага помніка і велічнага будынка, размешчанага ў вёсцы Будслаў Мядзельскага раёна, яшчэ і ў тым, што ў ім захоўваецца цудатворная ікона Маці Божай Будслаўскай. Гэта найболей ушанаваная беларускімі католікамі святыня, якую лічаць нябеснай апякункай беларусаў.

Другое месца было аддадзена помніку сярэднявечнай архітэктуры — Нясвіжскаму палацу князёў Радзівілаў. Трэці ў рэйтынгу — Васкрасенскі сабор у Барысаве, пабудаваны па праекце расійскага архітэктара П. Мяркулава ў 1874 годзе.

Наступнымі з сямёркі сталі: вядомы помнік архітэктуры XVI стагоддзя — Фарны касцёл у Нясвіжы, касцёл Святога Міхаіла Архангела ў гарадскім пасёлку Івянец Валожынскага раёна, вядомы як “Белы івянецкі касцёл”, касцёл Узвядзення Святога Крыжа ў Вілейцы. І яшчэ адзін унікальны архітэктурны помнік з Івянца — Свята-Аляксееўскі касцёл.

Ірына Цімохіна
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter