Сегодня вся Беларусь читает стихи Янки Купалы

“Народная газета” предлагает вам почитать стихи первого народного поэта Беларуси вместе с известными людьми страны

Сёння, у дзень 130-годдзя славутага песняра Беларусі па ўсёй краіне будуць чытаць вершы. У прыватнасці, у той жа Вязынцы, на малой радзіме паэта, адбудзецца грамадска-культурная акцыя “Чытаем Купалу разам”. “Народная газета” прапануе вам, паважаныя чытачы, таксама пачытаць вершы першага народнага паэта Беларусі разам з вядомымі людзьмі краіны.

Ірына ДАРАФЕЕВА, заслужаная артыстка Беларусі:
— Калі спяваю песню на гэты верш Купалы, то перад вачыма паўстаюць краявіды нашай Сінявокай краіны: малахітавыя лясы, дагледжаныя палі, празрыстыя рэкі і азёры. Бачыць такую прыгажосць і захапляцца ёю мяне вучылі мае бацькі. Любоў да Радзімы трэба выхоўваць з маленства.

СпадЧына

Ад прадзедаў спакон вякоў
Мне засталася спадчына;
Памiж сваiх i чужакоў
Яна мне ласкай матчынай.

Аб ёй мне баюць казкi-сны
Вясеннiя праталiны,
I лесу шэлест верасны,
I ў полi дуб апалены.

Аб ёй мне будзiць успамiн
На лiпе бусел клёкатам
I той стары амшалы тын,
Што лёг ля вёсак покатам;

I тое нуднае ягнят
Бляянне-зоў на пасьбiшчы,
I крык варонiных грамад
На могiлкавым кладбiшчы.

I ў белы дзень i ў чорну ноч
Я ўсцяж раблю агледзіны,
Цi гэты скарб не збрыў дзе проч,
Цi трутнем ён не з’едзены.

Нашу яго ў жывой душы,
Як вечны светач-полымя,
Што сярод цемры i глушы
Мне свецiць мiж вандоламi.

Жыве з iм дум маiх сям’я
I снiць з iм сны нязводныя...
Завецца ж спадчына мая
Ўсяго Старонкай Роднаю.

Анатолій РУБІНАЎ, Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу:

— Я, как и люди старшего поколения, со школьной скамьи впитал в себя творчество народных поэтов Беларуси Янки Купалы и Якуба Коласа. Это классики белорусской литературы, это наше народное богатство и достояние. Но новый взгляд на Янку Купалу — человека и поэта — у меня появился после посещения купаловского музея “Ляўкі”. Эти размышления привели к рождению следующих строк:
С неба звездочка упала,
Свет надежды нам неся.
На Купала, на Купала
Звездный мальчик родился.

Там кукушка в роще дальней
Куковала не спеша,
И жалейкою печальной
Отзывалася душа.

С детских лет недетский разум
Яркой звездочкой светил,
Этот мальчик ясноглазый
К нам недаром послан был.

Повели его дороги
Свежим утром по росе...
Бог талант дает немногим,
Но страданья дарит всем.

И душа его страдала,
Не найдя покой нигде...
В этом мире очень мало,
Кто любил бы так людей.

Был обласкан жизнью новой,
Но таил печаль в глазах,
И тревожил душу словом,
Словом, чистым, как слеза...

А если говорить о стихотворении “Маладая Беларусь”, написанном сто лет назад, оно звучит как гимн нашему молодому независимому государству. Мечты белорусского песняра о независимой, процветающей Беларуси сегодня превращаются в реальность.

МаладаЯ Беларусь

Вольны вецер напеў вольных песень табе,
Бор зялёны ўзняў дружным гоманам.
Сонца полымем вызвала к слаўнай сяўбе,
Зоры веру ўлілі сілам зломаным.

I ў час буры, нягод і вялікіх надзей
Зацвіла, расцвіла даўгажданая,
I крыніцай жывой над Айчынай сваёй
Паплыла, пацякла неспыняная.

Паплыла, пацякла з светлай казкай жыцця
Полем, лесам, гарой і далінаю...
З свойскіх кветак-пралесак — карона твая,
Ўся сама — ясната лебядзіная.

Зіхаціш і гуслярскаю песняй звініш,
Узнімаеш мінуўшчыну даўную;
Час сягонняшні ўперад ісці не пыніш
I глядзіш смела ў будучнасць тайную.

Смела ў сонцы ідзеш, як жывы агняцвет,
Сееш ласкава сны залацістыя;
Не пужае сумежны дакучны сусед,
Не пужае пуціна цярністая.

Ад мяжы да мяжы, ад капца да капца
Абнаўлення павевы расходзяцца,
Абнімае душу без граніц, без канца
Маці-радасць, што лепшы дзень родзіцца.

Ўжо не так тапары ў зялёным бары
Хвойкі валяць зімой маразянаю,
Ўжо не так касары ад зары да зары
Летам звоняць касой адкляпанаю.

Значан гарт у руках, чутна песня без слёз,
Грудзі славы надзеяй калышуцца,
Ў кнігі новы закон ёмка пёрамі з кос
Наўсяды людзьмі новымі пішуцца.

Расцвітай жа, ўзнімай на арліных крылах
Душы, сэрцы і думы заспаныя,
Вызывай, выклікай на вялікі прасцяг
Сілу, ведзьмай-пятлёй не чапаную.

Высылай, рассылай на край свет пасланцоў,
Як з гнязда сакалінага сокалаў,
Хай лятуць, далятуць да байцоў-удальцоў,
Хай грымяць весткай добраю ўвокала.

Годзе ў полі, у лясах ты, старонка, і так
Сіратой начавала забытаю,
Годзе выпіў крыві з сэрца крыўды чарвяк,
 Косці вецер тачыў непакрытыя.

Падымайся з нізін, сакаліна сям’я,
Над крыжамі бацькоў, над нягодамі,
Занімай, Беларусь маладая мая,
Свой пачэсны пасад між народамі!..

Анатоль ЯРМОЛЕНКА, народны артыст Беларусі, мастацкі кіраўнік ансамбля “Сябры”:

— Верш “Жняя” для мяне як сімвал жаночай прыгажосці, чысціні, глыбіні душы і яе памкненняў. Яна “карануе песняй залатое жніва”, а значыць, менавіта ёй належыць роля “царыцы”, прадаўжальніцы роду людскога...

ЖнЯЯ
Як сама царыца
У залатой кароне,
Йдзе яна ў вяночку
Паміж спелых гоняў.

З каласкоў вяночак —
Моладасці сведка —
На ёй зіхаціцца,
Як у садзе кветка.

На грудзях шчаслівых
Каптанок ружовы,
У руцэ сярпочак
Зублены, сталёвы.

Вецер абнімае
Стан яе дзявочы,
Сонца ёй цалуе
Шыю, твар і вочы.

Каласкі хінуцца
Перад ёй паклонна,
Дзівіцца ігруша
На мяжы зялёнай.

А яна — царыца —
Весела, шчасліва
Карануе песняй
Залатое жніва.

Смела йдзе ў сонцы
Ўся сама — як сонца,
Гэта жнейка наша
Ў нашаей старонцы.

Аляксандр ЛУКАШАНЕЦ,дырэктар Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі:

— Сёння высокаразвітая беларуская мова можа паспяхова абслугоўваць усе патрэбы жыцця сучаснага грамадства і функцыянаваць ва ўсіх сферах. Пра гэта пісаў і даваў наказ будучым пакаленням Янка Купала. Радкі яго верша “Роднае слова” застаюцца актуальнымі і цяпер.

Роднае слова

Магутнае слова, ты, роднае слова!
Са мной ты на яве і ў сне;
Душу мне затрэсла пагудкаю новай,
Ты песень наўчыла мяне.

Бяссмертнае слова, ты, роднае слова!
Ты крыўды, няпраўды змагло;
Хоць гналі цябе, накладалі аковы,
Дый дарма: жывеш як жыло!

Свабоднае слова, ты, роднае слова!
Зайграй ты смялей, весялей!
Хоць гадзіны сыкаюць, кружацца совы,
Жывеш ты на хвалу людзей.

Загнанае слова, ты, роднае слова!
Грымі ж над радзімай зямлёй:
Што родная мова, хоць бедная мова,
Мілей найбагатшай чужой!

Георгій КАЛДУН, папулярны спявак, тэлевядучы:

— Исполнение песни на слова Янки Купалы, которая принесла мне первую премию в конкурсе молодых исполнителей на “Славянском базаре в Витебске”, требует больших эмоциональных затрат. Она на самом деле звучит как молитва. В ней заложен высокий смысл, до которого вряд ли можно “подобраться” в молодом возрасте. Чтобы понять его до конца, нужно что-то в жизни пережить. Теперь эту песню я исполнил бы по-другому. 

МаЯ малІтва

Я буду маліцца і сэрцам і думамі,
Распетаю буду маліцца душой,
Каб чорныя долі з мяцеліцаў шумамі
Ўжо больш не шалелі над роднай зямлёй.

Я буду маліцца да яснага сонейка,
Няшчасных зімой саграваць сірацін,
Прыветна па збожных гуляючы гонейках,
Часцей заглядаці да цёмных хацін.

Я буду малiцца да хмараў з грымотамi,
Што дзiка над намi гуляюць не раз,
Каб жаль над гаротнымi мелi бяднотамi,
Градоў, перуноў не ссылалi падчас.

Я буду малiцца да зорак i жалiцца,
Што гасяць сябе надта часта яны,
Бо чуў, як якая з неба з iх звалiцца,
З жыцця хтось сыходзе на вечныя сны.

Я буду малiцца да нiвы ўсёй сiлаю,
Каб лепшаю ўродай плацiла за труд,
Збагацiла сельскую хату пахiлую,
Надзеi збытымi убачыў наш люд.

Я буду маліцца і сэрцам і думамі,
Распетаю буду маліцца душой,
Каб чорныя долі з мяцеліцаў шумамі
Не вылі над роднай зямлёй, нада мной.

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter