Савецкая. Яна ж Румянцаўская...

Незвычайны, але даволі адказны заказ атрымалі ад гарадскіх улад гомельскія мастакі: распрацаваць эскізы шыльдаў з гістарычнымі назвамі гарадскіх вуліц. Ідэя такім чынам падкрэсліць непарыўную сувязь сённяшняга з мінулым, узняць цікавасць да гісторыі горада знайшла ў гарадской “вертыкалі” гарачую падтрымку. Як зазначыў старшыня Гомельскага гарвыканкама Леанід Барабанаў, недзе праз паўтара месяца шыльдачкі з гістарычнымі назвамі вуліц будуць размешчаны побач з сучаснымі ў цэнтральнай частцы абласнога цэнтра. Кожны жадаючы зможа прайсці па Румянцаўскай і Траецкай, збочыць на Фельдмаршальскую і Замкавую...
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter