Сашыхінскія манеўры

Гераічны экіпаж разграміў варожыя калоны, якія рваліся на Ленінград

Гераічны экіпаж разграміў варожыя калоны, якія рваліся на Ленінград, а імёны яго двух байцоў засталіся на помніку ля мінскай школы

Чэрвеньскай раніцай 1941 года з ваеннага аэрадрома ля горада Шчагры Курскай вобласці, дзе базіраваўся 221-ы бамбардзіровачны авіяцыйны полк далёкага дзеяння, у неба ўзняліся тры самалёты канструкцыі Іллюшына. Гэта былі бамбардзіроўшчыкі “ДТБ-3Ф” з поўным баявым грузам — па 10 стакілаграмовых бомбаў і запасам патронаў да кулямётаў. У саставе грознага звяна на баявы курс таксама лёг самалёт, які пілатаваў старшы лейтэнант Уладзімір Сашыхін. На борце самалёта знаходзіліся штурман — капітан Апанас Дворнік, сяржанты — стралок Сяргей Зуеў і стралок-радыст Дзмітрый Янаў. Звяно павінна было разграміць скапленне варожых войск і баявой тэхнікі на захадзе ад літоўскай сталіцы, адкуль браніраваныя механізаваныя калоны фашыстаў рваліся да Ленінграда. Вораг не чакаў савецкіх самалётаў, таму калоны не абаранялі ні зенітная артылерыя, ні зніш-чальнікі. Першы ўдар Сашыхінскага экіпажа аказаўся трапным: у розных месцах калоны загарэліся машыны з ваеннымі грузамі і бензавозы. Савецкія самалёты ляглі на зваротны курс. За Маладзечнам, непадалёку ад Радашковічаў Сашыхін заўважыў варожую механізаваную калону. І не вытрымаў: рукі машынальна адвялі ад сябе штурвал, і бамбардзіроўшчык, пакінуўшы агульны баявы строй, пачаў зніжацца. Па камандзе пілота стралкі і штурман ударылі па калоне з кулямётаў. Загарэлі-ся, задыміліся аўтацыстэрны.

Адзін заход, другі, трэці — да таго часу, пакуль у кулямётных стужках заставаліся патроны. І тут варожыя зеніткі, замаскіраваныя паабапал дарогі, адкрылі агонь. Раптам самалёт уздрыгнуў і па-хіснуўся: у левы матор трапіў снарад, яго асколкам адразу быў забіты штурман Апанас Дворнік. У кабіне пілота ўспыхнуў пажар. На адным рухавіку пілот упарта і адчайна цягнуў на ўсход, імкнучыся пагасіць пажар. Гэта ніяк не ўдавалася. Раптам з’явіліся два “месеры”, якія ўзялі безабаронны бамбардзіроў-шчык у ціскі і адкрылі па ім агонь. Янаў упаў, сыходзячы крывёю, на падлогу кабіны. Сашыхін па радыё перадаў, што трэба пакінуць самалёт, які праз некалькі хвілін узарвецца. Варожы знішчальнік прамільгнуў перад палаючым бамбардзіроўшчыкам і ўдарыў па ім кулямётнай чаргой. Зуеў мёртвым зва-ліўся на Янава. Полымя ў кабіне шугала на ўсю моц, Сашыхін вываліўся з яе і раскрыў парашут. Уладзімір прызямліўся на ўскраіне вёскі, да яго ўжо беглі людзі. Першым падбег Кандрат Ангілевіч і моцна абняў пілота. Але той вызваліўся з абдымкаў і спытаў, як трапіць на дарогу да Барысава. Пасля цяжкага, небяспечнага блукання па занятай ворагам тэрыторыі, пасля шматлікіх прыгод і праверак асабістаў лётчык вярнуўся ў сваю часць. Пасля чарговай праверкі ў асобым аддзеле ён прыступіў да палётаў. На чале сваёй эскадрыллі бамбіў варожыя калоны, скапленні фашысцкіх войск, чыгуначныя станцыі. Потым прайшоў перападрыхтоўку і ў канцы 41-га пачаў лятаць на штурма-віку. Летам 1942 года яго самалёт збілі пры штурмоўцы варожага аэрадрома, і Уладзімір трапіў у палон. Амаль да канца вайны працаваў у рабочым штрафным лагеры ў Германіі. З палону яго вызвалілі амерыканскія войскі. Пасля вызвалення Сашыхін паспяхова прайшоў праверку. Яго аднавілі ў арміі ў званні капітана і хутка звольнілі ў запас. Так закончылася яго ваенная эпапея...

…Янава таксама падабралі вяскоўцы на чале з Кандратам Ангiлевічам. Яго адвезлі ў Буцавічы, дзе размяшчалася ўчастковая бальніца. Там юнаку стала намнога лягчэй. Ён стаў партызанскім сувязным атрада “Штурм” і выконваў заданні падпольнай групы, у якую ўваходзілі мясцовыя медыкі.

29 чэрвеня 1942 года, роўна праз год пасля трагічнага палёту, хлопца арыштавалі і адправілі ў канцлагер у Масюкоўшчыну. Яго дапытвалі, катавалі, патрабавалі, каб ён даў звесткі пра партызан. Нічога не дабіўшыся, на чацвёрты дзень галоднага, змучанага збілі і ў непрытомным стане адправілі ў лагерны шпіталь: ад пабояў у Янава адкрыліся раны. Так стралок-радыст стаў вязнем пад нумарам 33782.

Калі праз месяцы два юнаку стала лепш, яго перавялі ў рабочы барак. Умовы жыцця ў бараку (ды і наогул у лагеры) былі надзвычай цяжкімі. Палонных амаль не кармілі, ганялі на цяжкую працу, прымушалі нарыхтоўваць і вазіць на сабе паліва.

Наступіла лета 1944 года. Фронт набліжаўся да Мінска, у ваколіцах якога і размяшчаўся канцлагер “Масюкоўшчына”. Вязняў вырашылі адправіць у Германію. Ранкам 29 чэрвеня палонных пехатой пагналі ў Маладзечна, каб на станцыі пагрузіць у вагоны. Праз некалькі дзён калона палонных падышла да горада. Тут наляцелі нашы самалёты і пачалі бамбіць станцыю. Паднялася паніка. Пад свіст асколкаў палонныя пачалі ўцякаць у лес. Удалося збегчы і Дзмітрыю. Уцекачы адправіліся на пошукі нашых армейскіх часцей. У Вілейцы іх падабралі, а праз тыдзень былых вязняў павялі ў Вільнюс. З іх сфарміравалі асобную штрафную роту 1136. На падыходах да граніцы з Прусіяй у адным з баёў Янава зноў ранілі. Чатыры месяцы салдат прабыў у шпіталі ў Каўнасе. Пасля Янава прызналі годным да нестраявой службы і накіравалі ў 120-ы гвардзейскі авіяполк. Служыў ён там наземным радыстам, радыётэлеграфістам. Дзень Перамогі сустрэў пад Кёнiгсбергам.

Ні Сашыхін, ні Янаў увесь пасляваенны час не забывалі пра сваіх выратавальнікаў: абодва шукалі мілых сэрцу людзей. Дзмітрыя Янава знайшоў сам Кандрат Ангiлевіч, запрасіў да сябе ў госці. Дзмітрый Мітрафанавіч пабываў на месцы падзення свайго бамбардзіроўшчыка, моўчкі пастаяў на магіле сяброў па зброі, падабраў невялікі абломак ад самалёта.

Уладзімір Сашыхін шукаў не толькі выратавальнікаў, але і сваіх падначаленых, з кім быў у тым бамбардзіроўшчыку. Аб месцы жыхарства Янава ён даведаўся ў Беларусі.

Так сустрэліся два былыя члены экіпажа. Яны знайшлі сям’ю Зуева, засталося адшукаць сям’ю капітана Дворніка. На запыт у Цэнтральны ваенны архіў прыйшоў адказ: Сашыхін, Янаў, Зуеў, Дворнік не вярнуліся з баявога задання, зніклі без звестак. У 1972 годзе з Сашыхіным звяза-ліся следапыты 65-й мінскай школы, якія адшукалі сям’ю Дворніка ў горадзе Стрый Львоўскай вобласці. 8 мая 1973 года імёны капітана Дворніка, сяржанта Зуева ўрачыста былі занесены на помнік гераічным экіпажам, які стаіць ля 65-й школы.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter