Сапраўднае адчуванне свята

Першае Купалле ўдала арганізавала і правяло беларускае культурнае таварыства з латышскага горада Ялгавы
Першае Купалле ўдала арганізавала і правяло беларускае
культурнае таварыства з латышскага горада Ялгавы.

На Купаллі ў Ялгаве выступілі артысты фальклорнага гурта “Світанак”На Палацавай плошчы горада ўвечары сабраліся ялгаўчане, для якіх Беларусь — родная старонка. Прыйшлі і прадстаўнікі іншых нацыянальна-культурных таварыстваў Ялгавы, каб адзначыць Купалле, народнае свята летняга сонцастаяння. Мэр горада Андрыс Равіньіш ад імя прадстаўнікоў мясцовага самакіравання павіншаваў усіх са святам, а потым разам з першым сакратаром Пасольства Рэспублікі Беларусь у Латвіі Яўгенам Красціным распаліў вогнішча.

Плошчу яшчэ залівала сонечнае святло, а ліпеньскія грымоты, якія час ад часу чуліся з неба над палацам, заглушаліся апладысментамі ў адрас удзельнікаў канцэрта — фальклорнага калектыва “Світанак” беларускага цэнтра “Крок” з літоўскага горада Вісагінас. Артысты прыехалі да беларусаў Ялгавы, каб разам адзначыць свята. Выступаў таксама рыжскі танцавальны ансамбль “Івушка” і мастацкі калектыў Ялгаўскага беларускага таварыства “Лянок”.

Увогуле, гэта было першае Купалле, якое арганізавала і правяло беларускае таварыства у Ялгаве. Пасля заканчэння канцэрта на памяць пра свята ў Ялгаве былі ўручаны падарункі і кветкі Валянціне Лайзане — кіраўніку калектыву “Івушка”, Марыі Елісеевай — кіраўніку ансамбля “Лянок”, Алегу Давыдзюку — каардынатару беларускага цэнтра “Крок” з горада Вісагінас (Літва). Дарэчы палова ўдзельнікаў фальклорнага калектыва “Світанак” з гэтага цэнтра — спецыялісты Ігналінскай атамнай станцыі. Энергетыкам-атамшчыкам, якія спяваюць у ансамблі, так спадабалася Ялгава, што яны паабяцалі прыехаць сюды з канцэртам яшчэ раз.

У завяршэнне Купальскага вечара ў Ялгаве адбыўся “зялёны баль”, на якім усе гледачы змаглі ад душы патанцаваць пад знаёмыя мелодыі розных гадоў. Дарэчы, у гэты дзень і само надвор’е садзейнічала таму, каб людзі на беларускім свяце, на якім сімвалічна ў вогнішчы спальваюцца ўсе турботы, смуткі, крыўды, адчувалі сябе шчаслівымі.

Галіна Аляксандрава
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter