21 февраля - День родного языка. Выясняем самые важные слова для белорусов

Самыя важныя словы

school11mog.by
У 1999 годзе ЮНЕСКА абвясцiла 21 лютага Днем роднай мовы. Больш за шэсць тысяч гаворак i дыялектаў налiчваецца сёння ў нашым разнастайным свеце. Але ёсць сярод iх словы, якiя адгукаюцца цеплынёй у сэрцы кожнага беларуса, тыя, што на роднай мове. Напярэдаднi свята мы паспрабавалi вызначыць самыя важныя словы беларусаў.

Рыгор Сiтнiца, старшыня Беларускага саюза мастакоў:

— «Каханне» i «бацькаўшчына» — вось нашы самыя галоўныя словы. Хаця найперш усяго — «каханне». Вельмi люблю яшчэ словы «мiласэрнасць» i «сумленне», але «каханне» ўсе ж большае па вазе, змяшчае ў сабе ў тым лiку i гэтыя азначэннi. Наогул, каханне, на мой погляд, — сапраўдная вiзiтоўка беларусаў.

Анатоль Ярмоленка, народны артыст:

— «Шчырасць». Iмкнуся быць шчырым усюды. I на сцэне, i ў жыццi.

Мiхаiл Фiнберг, кiраўнiк Нацыянальнага акадэмiчнага канцэртнага аркестра:

— Кожнае слова на роднай мове для мяне важкае i значнае. 21 лютага — гэта ў тым лiку i мой дзень нараджэння. З 1993 года, ад першага фестывалю беларускай песнi i паэзii ў Маладзечна, я iмкнуся захаваць усе прыгожыя словы, створаныя нашымi паэтамi, усе мелодыi, на якiя яны натхнiлi нашых кампазiтараў.

Алег Молчан, кампазiтар:

— На беларускай мове добра атрымлiваюцца дзве рэчы: па‑першае, у нас вельмi прыгожая лiрыка. Напрыклад, слова «кветка» — для мяне як для кампазiтара‑песеннiка яно гучыць вельмi прыемна, музычна. Вельмi люблю слова «шанаваць», яно змяшчае вялiкую колькасць сэнсаў. Ды i «шаноўнае спадарства» гучыць выдатна, лепш, чым любыя ladies and gentlеmens. 

А яшчэ па-беларуску добра жартаваць, таму што ў нашай мове шмат яркiх слоў. Мяне бавяць словы‑перакруты, як я iх называю: напрыклад, калi на рускай «тарелка», то ў нас «талерка». А паколькi беларуская, руская i ўкраiнская мовы пайшлi з аднаго кораня, у нас шмат агульных слоў, але iх значэннi часам зусiм супрацьлеглыя, i гэта таксама цiкава.

Таццяна Гаранская, мастацтвазнаўца:

— «Матуля». Слова, якое згадваеш i ў самыя цяжкiя, i ў самыя светлыя, хвалюючыя хвiлiны: «Ой, матулечка мая!»

Андрэй Хадановiч, паэт i перакладчык: 

— Мне вельмi падабаецца, што па‑беларуску ёсць два розныя словы — «любоў» i «каханне». I эратычныя пачуццi не блытаюцца ў нас з любоўю да ежы або да радзiмы. «Каханне» — файнае слова! Хаця i «любоў» нiшто сабе.

Вячаслаў Бандарэнка, пiсьменнiк:

— Мой фаварыт — слова «мiлагучны». Шкада, што па‑руску нельга казаць «милозвучный», такога проста няма. А беларускае слова выдатнае, яно быццам абдымае сабою ўсю Беларусь. 

Яўген Перлiн, тэлевядучы, каментатар конкурсу «Еўрабачанне»: 

— Любiмае — «дабрабыт». Таму што ўсё добрае, што ёсць у свеце, змешчана, па сутнасцi, у адным слове: i матэрыяльнае, i духоўнае. Дарэчы, гэта слова зараз для мяне вельмi актуальнае, бо лiтаральна нядаўна я пераехаў у новую кватэру i ўвесь гэты час займаўся яе ўладкаваннем i абсталяваннем. I першае, што жадалi мне госцi, якiя прыходзiлi на ўваходзiны, — дабрабыту. 
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter