Самы хуткі сумесны праект

На Гянджынскім аўтамабільным заводзе ў Азербайджане наладжана зборачная вытворчасць аўтамабіляў “МАЗ”
На Гянджынскім аўтамабільным заводзе ў Азербайджане наладжана зборачная вытворчасць аўтамабіляў “МАЗ”.

Афіцыйнае адкрыццё гэтага прадпрыемства адбылося ў канцы красавіка. Аснова ж праекта была закладзена падчас візіту ў Беларусь прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева ў кастрычніку мінулага года.

Як адзначыў начальнік упраўлення знешнеэканамічных сувязяў Мінскага аўтамабільнага завода Анатоль Лаўрыновіч, запуск вытворчасці ў Гянджы стаў самым хуткім праектам па арганізацыі зборачнага прадпрыемства аўтамабіляў “МАЗ” за мяжой. Дапамагчы азербайджанскім партнёрам на пачатковым этапе у горад Гянджа былі накіраваны спецыялісты з Мінска. Беларускае прадпрыемства своечасова паставіла неабходнае абсталяванне, вузлы і камплектуючыя.
Першымі аўтамабілямі, што былі сабраны на Гянджынскім заводзе, сталі некалькі самазвалаў і бартавы аўтамабіль. Усе яны ўдзельнічалі ў Нацыянальнай выставе Беларусі ў Азербайджане, якая праходзіла ў Баку ў пачатку мая.

Дарэчы, паводле да-дзеных цэнтра грамадскіх сувязяў Мінскага аўтамабільнага завода, калі ў 2006 годзе ў Азербайджан усяго былі экспартаваны 63 машыны, то сёлета толькі за чатыры месяцы бягучага года туды пастаўлена ўжо больш за 70 аўтамабіляў “МАЗ”.

Уладзімір Дорахаў
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter