Самая каштоўная спадчына

Тэатральная кар’ера народнага артыста Беларусі Аляксандра Ткачонка пачыналася пасярод прыгожых краявідаў НаваградчыныСітуацыя на гастролях, згадвае вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага, склалася надзвычайная: у спектакль “Адзіны спадчыннік” па п’есе Жана Франсуа Рэньяра тэрмінова спатрэбіўся ўвод. Гэта значыць: новы акцёр, які раней не іграў у спектаклі. І рэжысёр Уладзімір Маланкін за тыдзень зрабіў Жэронта, галоўнага героя, з юнага Аляксандра: ён тады, у 1975-м, якраз прыйшоў у Рускі тэатр пасля Тэатральна-мастацкага інстытута. Цяпер з лёгкім гумарам згадвае, як, выстраліўшы першую фразу “Добры дзень, дарагі плямяннік!”, ён так расхваляваўся, што ўшчэнт забыўся далейшы тэкст!
Тэатральная кар’ера народнага артыста Беларусі Аляксандра Ткачонка пачыналася пасярод прыгожых краявідаў Наваградчыны
Акцёр Аляксандр Ткачонак у жыцці і на сцэнеСітуацыя на гастролях, згадвае вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага, склалася надзвычайная: у спектакль “Адзіны спадчыннік” па п’есе Жана Франсуа Рэньяра тэрмінова спатрэбіўся ўвод. Гэта значыць: новы акцёр, які раней не іграў у спектаклі. І рэжысёр Уладзімір Маланкін за тыдзень зрабіў Жэронта, галоўнага героя, з юнага Аляксандра: ён тады, у 1975-м, якраз прыйшоў у Рускі тэатр пасля Тэатральна-мастацкага інстытута. Цяпер з лёгкім гумарам згадвае, як, выстраліўшы першую фразу “Добры дзень, дарагі плямяннік!”, ён так расхваляваўся, што ўшчэнт забыўся далейшы тэкст! Яркае уражанне ад таго дэбюта — ігралі акцёры летнім цёплым вечарам на прыродзе, пад адкрытым небам. Натуральнымі дэкарацыямі былі сцены аднаго са старажытных замкаў Наваградчыны, а гледачы былі вельмі ахвотныя на апладысменты.Акцёр Аляксандр Ткачонак у жыцці і на сцэне
Між іншым, сёлета ў Рускім спектакль “Адзіны спадчыннік”, які дзякуючы А. Ткачонку стаў візітнай карткай тэатра, ігралі ўжо ў тысячны раз. Выйшаў народны артыст на сцэну ў ролі любімага ім Жэронта і нядаўна — напярэдадні 60-гадовага юбілею, хоць прызнаецца: у 24 гады іграць старога яму было нашмат цікавей.
У Аляксандра Ткачонка дзясяткі роляў у тэатры — як фарсавых, гратэскных, так і глыбока псіхалагічных. Ён паспяхова здымаецца ў кіно: рэжысёры бачаць яго інтэлігентам, урачом. З нядаўніх работ — роля ўрача ў расійскім серыяле “Вольф Месінг” — там, дарэчы, занята нямала беларускіх акцёраў. А створаны ім вобраз доктара ў фільме “Жыў-быў доктар” кінастудыі “Ленфільм” (1984 год) многія помняць, любяць і па сёння. Аляксандр тым не менш па ментальнасці, светаадчуванні — глыбока беларускі акцёр. З ліку знакавых у яго жыцці на сцэне — ролі “шукальніка справядлівасці” Лявона ў спектаклі “Раскіданае гняздо” па п’есе Янкі Купалы, а таксама Петрака ў “Знаку бяды” паводле Васіля Быкава. “Калі я “прымерваў” ролю Петрака, а мая калега, сябар Вольга Клебановіч шукала шлях да Сцепаніды, мы абодва згадалі, што маем вясковыя карані, — успамінае Аляксандр. — І гэта нам дапамагло глыбей зразумець, раскрыць яркія беларускія характары. Вольга ў дзяцінстве жыла ў Грэску, на Случчыне, я — у маіх дарагіх бабуль у Бешанковіцкім раёне Віцебшчыны. І калі мы ўвялі адметныя дыялектныя словы — нашы вобразы задыхалі, ажылі... Тады я і зразумеў, якая гэта вялікая сіла — родная мова”.
Аляксандр Ткачонак, даючы юбілейныя інтэрв’ю, не саромеецца казаць, што родам ён з простых працаўнікоў: адзін дзед ляснік, другі — майстар на ўсе рукі. Не музам і бацька служыў: вядомы майстр-самавук узначальваў нават таварыства рацыяналізатараў і вынаходнікаў на Мінскім заводзе халадзільнікаў. І ў гэтых людзей, ганарыцца акцёр, можна было павучыцца прыстойнасці ў стаўленні да працы, чуйнасці да блізкіх. Што і лічыць сваёй галоўнай спадчынай, з якой ахвотна чэрпаюць жыццёвыя сілы і дзве ягоныя дачкі. А яму, калі цяжкавата бывае ў будзённасці, згадваюцца даўнія гастролі на старажытнай Наваградчыне, пад адкрытым небам. І тады, гаворыць, быццам і неба ў душы становіцца болей…

Іван Ждановіч
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter