Самае страшнае — невядомасць

Па дапамогу на сумесны пошукавы праект Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё і “Народнай газеты” звярнулася жыхарка горада Баранавічы Брэсцкай вобласці Валянціна Уладзі-міраўна Халупка. — Прапаў мой муж Сяргей Паўлавіч ХАЛУПКА, 5 мая 1945 года нараджэння. Мы пражылі разам 31 год, выгадавалі дачку і сына. Усё было добра. Муж абсалютна здаровы чалавек, — расказала Валянціна Уладзіміраўна. — 21 снежня мінулага года ён са сваім братам накіраваўся да брата ў вёску Заполле Баранавіцкага раёна. Уначы ён знік. Брат расказваў, што яны ўвечары глядзелі тэлевізар. Затым ён заснуў. Прачнуўся ўначы — Сяргея няма. Выйшаў на вуліцу, стаў шукаць і нідзе не знайшоў. Назаўтра мы звярнуліся ў міліцыю горада і раёна. Яны хутка арганізавалі пошукі. Падключыліся салдаты, якія прачасалі лясы, вадалазы агледзелі рэкі і вадаёмы. Але пошукі пакуль што не далі плёну. Самае страшнае — гэта невядомасць. Мы стараемся пад-трымліваць адно аднаго і не траціць надзеі. Спадзяёмся на дапамогу “Народнай газеты”, Беларускага радыё, усіх добрых людзей.

Мы таксама спадзяёмся, што ўсё будзе добра і Сяргей Паўлавіч абавязкова знойдзецца. Просім усіх чытачоў звярнуць увагу на прыкметы мужчыны і яго фотаздымак. Абсалютна сівы, вочы шэра-зялёныя, у размове крыху картавіць, быў апрануты ў чорную куртку (пухавік), цёмна-шэрыя штаны, чорныя чаравікі на футры, без галаўнога ўбору. Да апошняга часу жыў у Баранавічах на вуліцы Камуністычнай.
Калі хтосьці бачыў ці што-небудзь чуў пра Сяргея Паўлавіча, абавязкова паведаміце ў рэдакцыю “Народнай газеты” (тэл. 287-18-11) ці яго жонцы Валянціне Ула-дзіміраўне (тэл. у Баранавічах 8-0163427731 або мабільны 2286935).

Радыёпраграма “Помні імя сваё” выходзіць у эфір на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё ў нядзелю ў 18.00 і ў сераду ў 21 гадзіну. Друкаваную версію праграмы можна прачытаць у суботнім нумары “Народнай газеты”. Асобныя пісьмы публікуюцца ў нашым выданні на працягу тыдня.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter