Сам паехаў i наехаў

МАЗ без вадзіцеля збіў дзвюх жанчын. Адна з іх загінула.
МАЗ без вадзіцеля збіў дзвюх жанчын. Адна з іх загінула.

Трагедыя здарылася ў сталічным Заводскім раёне. 43-гадовы вадзiцель пакінуў грузавік ля краю дарогi і пайшоў па справах. Пакуль яго не было, МАЗ пачаў рухацца, выехаў на тратуар і збіў дзвюх жанчын.

— Вадзiцель не прыняў меры, якія выключаюць самаадвольны рух грузавіка, — гавораць ва Упраўленні Следчага камітэта Беларусі па Мінску..

У выніку адна з пацярпелых атрымала невялiкiя ўдары, а другая — 61-гадовая мінчанка — вельмі цяжкія траўмы і была тэрмінова дастаўлена ў рэанімацыю гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі, дзе памерла.

У дачыненні да гора-вадзiцеля ўзбуджана крымінальная справа. Зараз праводзяцца комплексная судова-медыцынская і аўтатэхнічная экспертызы.

Аддзел навін «Р»
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter