Салют, фестываль!

Сусветнае свята моладзі і студэнтаў упершыню пройдзе ў Беларусі.
Сусветнае свята моладзі і студэнтаў упершыню пройдзе ў Беларусі.

Так, семнаццаты сусветны фестываль моладзі і студэнтаў пройдзе летам 2009 года менавіта ў Беларусі. Рашэнне аб правядзенні фестывалю пад лозунгам “Мы за мір без вайны” было прынята на рабочай канферэнцыі Сусветнай федэрацыі дэмакратычнай моладзі на пачатку лютага ў Лісабоне. У бліжэйшы час на адрас Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, які выступіў ініцыятарам правядзення фестывалю, будзе накіраваны ліст з афіцыйнымі вынікамі галасавання.

Плануецца таксама, што ў ліпені 2008 года ў Каракасе, дзе ў 2005 годзе адбыўся папярэдні, 16-ты фестываль, моладзь Венесуэлы перадасць афіцыйны сцяг фестывалю.

Васіль Харытонаў
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter