Маштабная і модная міжнародная выстава «Вясельны салон — 2017» пройдзе з 17 па 19 лютага ў Мінску. Пра тое, як зрабіць сваё свята яркім і незабыўным, раскажуць і пакажуць у НВЦ «БелЭкспа» па адрасе Я.Купалы, 27.

Нявесты заўсёды самыя прыгожыя
Фота wedding.jeuxdetir.info
Арганізатары выставы абяцаюць перавярнуць усе традыцыйныя ўяўленні і стэрэатыпы пра вяселле. Для гэтага ў адным месцы збяруцца прадстаўнікі салонаў прыгажосці, дэкаратары і фларысты з розных куткоў краіны. Маладых чакаюць і артысты, вядучыя, музыканты, аператары і фатографы.
Аддзел навін
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки. Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter