Салодкія «нэнсі» і вялізныя «мандарыны»

Намеснік кіраўніка сельгаспрадпрыемства па раслінаводстве Уладзімір МАЦЭЛЯ адзначыў высокую цукрыстасць караняплодаў.

Аграрыі ААТ «Капыльскае» прыступілі да ўборкі цукровых буракоў аднымі з першых ў раёне

Намеснік кіраўніка сельгаспрадпрыемства па раслінаводстве Уладзімір МАЦЭЛЯ адзначыў высокую цукрыстасць караняплодаў.

У  гаспадарцы  ўжо    прывыклі    да    высокіх ураджаяў гэтай культуры. Але сёлета надвор’е не зусім спрыяла яе росту, таму караняплодам так і не давялося набраць яшчэ большую вагу. Аб гэтым сведчаць першыя ўчасткі, дзе збіраюць па 370—400 цэнтнераў на круг (гатунак «нэнсі»). Плануецца лепшая ўраджайнасць такіх гатункаў, як «мандарын» і «вентура» — каля 500 цэнтнераў. Пабываўшы на гэтым полі, нават візуальна можна было вызначыць, што буракі тут урадзілі лепш.

У сельгаспрадпрыемстве ўборка ідзе як заўсёды аператыўна: караняплоды загружаюцца прама ў кузавы грузавікоў. Практычна праз 15—20 хвілін да камбайна Аляксандра Гарашчэні і Уладзіміра Лявара пад’язджае другі аўтамабіль. Па 1000 тон у дзень збіраюць вопытныя механізатары. Перапынак удзельнікі ўборкі робяць практычна толькі на абед, які дастаўляецца непасрэдна да месца працы.

Сяргей ЛАЗОЎСКІ

НА ЗДЫМКУ: Аляксандр ГАРАШЧЭНЯ, Уладзімір ЛЯВАР.

Фота аўтара

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter