Салдатам Айчыннай Вайны

Як мала вас засталося, Салдаты Айчыннай вайны!
Як мала вас засталося,
Салдаты Айчыннай вайны!
І вяне жыццё, як калоссе,
Ды ў тым няма вашай віны.

Сябе вы не шкадавалі:
Пад кулі, на пміны ішлі,
Краіну сваю вызвалялі,
І іншым руку падалі.

А як вас Еўропа вітала:
Ад шчасця вясна там цвіла!
І пела яна, танцавала –
Ды памяць еароткай была.

Стараюцца сплавіць ў Лету
Ваш подззвіг і славу яго –
Няхай і не марац пра гэта,
Бо мы не дапусцім таго.

Запалім агонь той нязгасны,
Каб вечна свяціў, як маяк,
І будзе тут кожнаму ясна,
Што ён – нашай памяці знак!

І кожнай ружовай вясною
Салютам яна прагрыміць,
У тым – нашай праўды аснова,
Інакш мы не зможам пражыць.

А тых, хто ахвоч перагледзець,
Гісторыю перапісаць,
Беспамятных нашых суседзяў
Мы зможам пераканаць.


Юліан Высоцкі
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter